Свет99

Украінцы сталі выязджаць з Польшчы

Пакуль лічбы не вельмі значныя. У ліпені колькасць грамадзян Украіны, якія маюць статус часовай абароны ў Польшчы, зменшылася на 8,11 тыс. і складае 953,1 тыс.

Ілюстрацыйнае фота вясны 2022 года AP

Новыя даныя Еўрастата выразна сведчаць пра тое, што частка ўкраінскіх ваенных бежанцаў апошнім часам пакідае Польшчу, піша УНІАН са спасылкай на RMF24.

Толькі ў ліпені колькасць грамадзян Украіны, якія маюць статус часовай абароны ў Польшчы, зменшылася на 8,11 тыс. і складае 953,1 тыс. У чэрвені ж краіну пакінулі 6,3 тыс. грамадзян Украіны, якія карыстаюцца часовай абаронай ЕС.

У сваю чаргу, у Германіі ў чэрвені знаходзілася амаль 1,29 млн чалавек, якія карыстаюцца абаронай. У Чэхіі ж на канец чэрвеня іх было каля 381 тыс. чалавек. Менавіта Чэхія ўсё часцей становіцца выбарам украінскіх бежанцаў, якія вырашаюць з'ехаць з Польшчы.

Прыкметна, што высокія паказчыкі ў справаздачы за ліпень таксама зафіксаваныя ў Іспаніі (272,3 тыс.), Румыніі (219,4 тыс.) і Славакіі (149,0 тыс.).

Гэтыя звесткі паходзяць з апублікаванага абнаўлення базы даных Еўрастата аб асобах, якія карыстаюцца часовай абаронай, уведзенай у Еўрапейскім саюзе пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны, якая пачалася ў лютым 2022 года.

Каментары9

  • Мінак
    05.09.2026
    сказалі а, кажыце й б. распавядзіце аб прычынах, а заадно раскажыце, як беларусам з абаронай можна зрабіць тое самае? ці да канца жыцьця, як ў канцлагеры, тут сядзець?
  • Назіральнік
    05.09.2026
    Украінцы спачатку с.раліся з беларусамі (ну тут хаця б нагода ёсць, расейскія войскі зайшлі з тэрыторыі Беларусі), потым з Амерыкай, Трамваі і Іланам Маскамі (якія ім зброю і старлінкі давалі), потым з палякамі (якія прынялі найбольш украінскіх бежанцаў), цяпер пабеглі з Польшчы ў Чэхію.

    "Менавіта Чэхія ўсё часцей становіцца выбарам украінскіх бежанцаў, якія вырашаюць з'ехаць з Польшчы".

    Чакаем с.рач украінцаў з чэхамі.
  • АГЛядальнік
    05.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект10

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прадавалі Галівуду пад здымкі рэальных выбухаў13

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект10

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць