Грамадства

Беларуска некалькі месяцаў падманвала касы самаабслугоўвання ў краме

У Клічаве суд вынес прысуд мясцовай жыхарцы, якую прызналі вінаватай у замаху на таемны крадзеж маёмасці. Некалькі месяцаў жанчына рознымі спосабамі спрабавала не плаціць за тавары ў краме буйной гандлёвай сеткі, паведамілі ў прэс-службе Магілёўскага абласнога суда.

Здымак ілюстрацыйны

Як устанавіў суд, са студзеня па красавік 2026 года жанчына неаднаразова крала прадукты харчавання, сродкі гігіены, бытавую хімію і іншыя тавары. У некаторых выпадках яна сканавала пакупкі на касе самаабслугоўвання, атрымлівала папярэдні чэк, але не аплачвала тавары і выходзіла з крамы.

У іншых выпадках пры ўзважванні тавараў жанчына пазначала прадукцыю з меншай цаной, чым насамрэч выбірала. Такім чынам, за некалькі месяцаў жанчына таемна вынесла тавараў больш чым на 770 рублёў. Агульны кошт маёмасці, якую яна спрабавала скрасці, склаў каля 830 рублёў.

Апошняя спроба адбылася 6 красавіка. Жанчына паспрабавала вынесці з крамы тавары больш чым на 50 рублёў, але на выхадзе з гандлёвай залы яе спыніў супрацоўнік аховы. Давесці задуманае да канца яна не змагла.

У судзе жанчына цалкам прызнала сваю віну. Пры вынясенні прысуду суд улічыў яе шчырае раскаянне, тое, што на яе ўтрыманні знаходзяцца трое малалетніх дзяцей, а таксама добраахвотнае пакрыццё нанесенай шкоды. Абцяжарвальных абставінаў суд не выявіў.

У выніку жанчыне прызначылі адзін год пазбаўлення волі. Аднак суд пастанавіў не прыводзіць гэтае пакаранне ў выкананне, калі на працягу выпрабавальнага тэрміну працягласцю адзін год яна не здзейсніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яе абавязкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць