Свет3838

«Працую, але не магу купіць ежу». У айцішніка ў Польшчы скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта — зараз ён у пастцы

«Грошай на ежу практычна не засталося». Сваёй бядой дзеліцца сярэднестатыстычны айцішнік, піша Devby.io.

Варшава

«Я вырашыў напісаць, таму што ў Польшчы складваецца даволі страшная сітуацыя з замежнікамі, якія гадамі чакаюць рашэння аб ДНЖ.

Пакуль дзяржава разглядае дакументы, у людзей заканчваюцца пашпарты, карты побыту і іншыя дакументы — а далей яны трапляюць у бюракратычнае замкнёнае кола, з якога, здаецца, ніхто не ведае выйсця.

Спачатку я думаў, што мой выпадак нейкі выключны. Але калі пачаў пытацца ў чатах і суполках замежнікаў у Польшчы, высветлілася, што з падобнымі праблемамі сутыкаецца мноства людзей.

У маім выпадку ўсё дайшло да абсурду: я легальна жыву і працую ў Польшчы, атрымліваю заробак і плачу падаткі — але цяпер фактычна застаўся без нармальнага доступу да заробленых грошай. Мне ўжо становіцца няма чым плаціць за кватэру і купляць ежу.

А пачалося ўсё са звычайнай заявы на новы ДНЖ.

У верасні 2025 года я падаў дакументы. У выдадзенай мне даведцы было пазначана, што рашэнне чакаецца ў сярэдзіне снежня 2025 года. Цяпер верасень 2026‑га — рашэння да гэтага часу няма.

За гэты час скончыўся тэрмін дзеяння майго беларускага пашпарта. Раней, з-за немагчымасці атрымаць новы пашпарт, мне выдалі польскі праязны дакумент для замежніка. Пакуль я чакаў рашэння па ДНЖ, скончыўся і тэрмін яго дзеяння, як і маёй старой карты побыту.

Пасля гэтага банкі абмежавалі мне доступ да рахункаў з-за адсутнасці сапраўднага дакумента.

Я працягваю працаваць, заробак паступае на мой рахунак у бізнэс-інкубатары, але нармальна атрымаць яго я не магу: для гэтага мне трэба вывесці грошы на асабісты польскі банкаўскі рахунак, доступ да якога заблакаваны.

Я паспрабаваў падаць заяву на новы польскі праязны дакумент. Ва ўпраўленні адмовіліся яе прыняць, спаслаўшыся на адсутнасць сапраўднай карты побыту.

Але карты побыту ў мяне няма менавіта таму, што я амаль год чакаю рашэння па ДНЖ.

Не, у банку PKO прынялі штамп аб падачы дакументаў, але патрэбны яшчэ адзін дакумент, які пацвярджае асобу. Праязны дакумент працаваў, пакуль не скончыўся тэрмін яго дзеяння. А на другі праязны дакумент у мяне не хочуць прымаць заяву без дзейнай карты ДНЖ.

Атрымліваецца нейкае замкнёнае кола: дзяржава не паспявае разгледзець твае дакументы, за час чакання астатнія дакументы заканчваюцца, банкі блакуюць рахункі, атрымаць заробак становіцца немагчыма, а новы дакумент табе не даюць атрымаць з-за адсутнасці дакумента, які табе яшчэ не выдала дзяржава.

І ўвесь гэты час чалавеку трэба дзесьці жыць і нешта есці.

Цяпер я ўжо ўсур'ёз думаю пра тое, што будзе, калі прыйдзе час наступнай аплаты кватэры.

Грошай на ежу таксама практычна не засталося.

Даходзіць да думак, дзе знайсці бясплатную ежу або як атрымаць хаця б некалькі злотых гатоўкай. Нават бутэлькі асабліва не назбіраеш і не здасі, як гэта можна зрабіць у некаторых іншых краінах.

То-бок чалавек працуе ў ІТ, плаціць падаткі, своечасова падаў дакументы — і ў выніку можа апынуцца без ежы і на вуліцы проста таму, што некалькі дзяржаўных і фінансавых сістэм паміж сабой не прадугледжваюць нармальнага выйсця з такой сітуацыі.

І, мяркуючы з таго, што расказваюць іншыя замежнікі, я далёка не адзіны.

Мне здаецца, гэта ўжо не гісторыя пра мой канкрэтны ДНЖ, а пытанне пра тое, што ўвогуле павінен рабіць чалавек, які апынуўся ў такой бюракратычнай пастцы», — рэзюмуе ён.

Каментары38

  • Gorliwy Litwin
    22.09.2026
    Нічога, затое нязменная Нацыянальная Лідарка,якая акурат жыве ў Польшчы, паехала на Генеральную Асамблею ААН, хутчэй за ўсё, там і вырашыць праблему. Што б мы без яе рабілі?
  • Прохожий
    22.09.2026
    У многих похожая ситуация. Проще тем у кого родственники есть в Польше и у которых 2 банковских счета. Заранее им перечислить пару десятков тысяч злотых которые они закидывают на свой второй счёт, а потом карточку со счётом отдают тебе.Ну или на крайняк наличку заранее снимать на полгода вперёд.
  • Нелитвин
    22.09.2026
    Gorliwy Litwin , чё ты к ней пристал? Лучше микро литфой камандуй там у себя.

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць