Свет1313

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася

50 краін і Еўрапейскі Саюз зрабілі сумесную заяву ў падтрымку Украіны ў ААН, у якой заклікалі Расію да прыпынення агню. Злучаныя Штаты Амерыкі да гэтай заявы не далучыліся, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга і міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Эд Мілібэнд. Фота: AP Photo / Stefan Jeremiah

Тэкст заявы, які МЗС Украіны раздало журналістам, быў апублікаваны перад пасяджэннем Рады Бяспекі ААН 23 верасня.

Падпісанты выказалі салідарнасць з Украінай і глыбокую занепакоенасць эскалацыяй дзеянняў Расіі супраць цывільнага насельніцтва і цывільнай інфраструктуры па ўсёй Украіне.

Яны выказалі занепакоенасць атакамі ў Чорным моры і падтрымалі намаганні па заключэнні пагаднення ў Чорным моры з мэтай забеспячэння свабоды суднаходства.

Таксама ў заяве нагадваюць, што з сакавіка 2025 года Украіна пагадзілася на поўнае, неадкладнае і безумоўнае прыпыненне агню.

«Мы заклікаем Расію нарэшце зрабіць тое ж самае — гэта неабходны крок на шляху да канструктыўнай дыпламатыі і перамоў, якія вядуць да міру», — сказана ў тэксце заявы.

Таксама падпісанты заклікалі Расію забяспечыць неадкладнае вяртанне ва Украіну ўсіх самавольна затрыманых, гвалтоўна перамешчаных або дэпартаваных украінскіх цывільных асоб, у тым ліку дзяцей, а таксама поўнае вяртанне ўсіх ваеннапалонных і ўсіх інтэрнаваных асоб як важныя меры па ўмацаванні даверу.

«Украіна прагне міру. Мы прагнем міру. Расія павінна спыніць сваю агрэсію, пагадзіцца на прыпыненне агню і канструктыўна далучыцца да перамоў па дасягненні ўсеахопнага, справядлівага і трывалага міру ў адпаведнасці з міжнародным правам», — сказана ў заяве.

Заяву падтрымалі 50 краін і Еўрапейскі Саюз. Сярод краін-падпісантаў адсутнічаюць Злучаныя Штаты Амерыкі, якія адыгрываюць пасярэдніцкую ролю ў перамовах паміж Украінай і Расіяй.

Краіны, якія падтрымалі заяву:

Албанія, Андора, Аўстралія, Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Вялікабрытанія, Гандурас, Германія, Грузія, Грэцыя, Данія, Ізраіль, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Кіпр, Коста-Рыка, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Малдова, Мальта, Манака, Нарвегія, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Партугалія, Паўднёвая Карэя, Паўночная Македонія, Польшча, Румынія, Сан-Марына, Славакія, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія, Японія.

У той жа час міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН па пытанні Украіны заявіў, што Расія не мае намеру рабіць паўзу ў баявых дзеяннях на час перамоў з Украінай незалежна ад іх фармату.

Паводле сцвярджэння Лаўрова, еўрапейскія краіны хочуць дамагчыся такой паўзы, каб атрымаць час для папаўнення вайсковых запасаў Украіны, якія, на яго думку, вычарпаліся. Пры гэтым Лаўроў абвінаваціў украінскі бок у выкарыстанні, як ён выказаўся, «тэрарыстычных метадаў».

Каментары13

  • а что
    23.09.2026
    лавров на сей раз сказал правду. зеленский громко и ясно говорит, что у них закончились припасы к патриотам. и просит у европы и США новые противоракеты.

    с минскими соглашениями по признанию меркель, россию надурили и придержали. поэтому русские в такие разводки больше не верят. логично же.
  • с каждым годом все меньше
    23.09.2026
    насколько я помню, в начале войны Украину поддерживало куда большее число стран
  • мелочь пузатая
    23.09.2026
    самые влиятельные и крупные страны (США, Индия, Китай) не в этом списке

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць