У Кіеве ў выніку начной расійскай атакі загінулі два чалавекі, не менш за восем параненыя
Уначы Расія нанесла ўдар па сталіцы Украіны.

Паводле звестак Дзяржаўнай службы Украіны ў надзвычайных сітуацыях, у Саломенскім раёне часткова разбураныя складскія будынкі, пажар распаўсюдзіўся на падвальныя памяшканні. Трох пацярпелых шпіталізавалі.
У Падольскім раёне побач з радзільным домам выявілі абломак ракеты, на паркоўцы загарэліся чатыры аўтамабілі, там жа знайшлі цела загінулага.
Яшчэ ў адным месцы ў раёне гарэў аднапавярховы нежылы будынак.
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
-
Працягваюцца абмежаванні ў працы Starshield на фронце. Зяленскі даручыў узмацніць кантакт з ЗША
-
У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі
Каментары