Грамадства

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Славацкі міністр на палях Генасамблеі ААН сустрэўся спачатку з Максімам Рыжанковым, пасля — са Святланай Ціханоўскай. Даведаліся, пра што размаўлялі.

Кіраўнік МЗС Славакіі Юрай Бланар на палях Генасамблеі ААН сустрэўся спачатку з Максімам Рыжанковым, пасля — са Святланай Ціханоўскай. Фота тут і далей: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Першая сустрэча міністраў з 2020 года

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Славакіі, Максім Рыжанкоў і Юрай Бланар, сустрэліся ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН. Гэта была першая размова кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў дзвюх краін з 2020 года.

Беларускае МЗС паведаміла, што бакі разгледзелі «ўвесь спектр двухбаковых адносін» і падкрэслілі неабходнасць захоўваць адкрытыя каналы сувязі дзеля хуткага ўрэгулявання вайны ва Украіне.

У паведамленні славацкага МЗС сказана пра ўзаемную зацікаўленасць у «прагматычным палітычным дыялогу» і супрацоўніцтве ў сферах, якіх не закранаюць санкцыі Еўрасаюза. Сярод іх назвалі гандаль, культуру, адукацыю і спорт.

Бланар падкрэсліў, што Славакія прытрымліваецца супольнай пазіцыі ЕС адносна Беларусі, у тым ліку ў пытанні санкцый, але хоча захоўваць прамы дыялог.

«Дыпламатыя павінна быць паўнавартасным інструментам падтрымання камунікацыі, нягледзячы на тое, што мы не ва ўсім згодныя. Там, дзе гэта дазваляюць правілы, мы можам шукаць прастору для практычнага супрацоўніцтва і лепш разумець пазіцыі другога боку», — заявіў славацкі міністр. 

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Славакіі, Максім Рыжанкоў і Юрай Бланар, сустрэліся ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН

У 2025 годзе Браціслава зноў накіравала ў сваю амбасаду ў Мінску паўнавартаснага амбасадара — экс-камуніста Ёзафа Мігаша, які ўжо ўзначальваў дыпламатычнае прадстаўніцтва ў 2016—2020 гадах. 

Пасля Рыжанкова Бланар пагаварыў з Ціханоўскай. Яна папрасіла выдаваць беларусам больш віз

Пасля сустрэчы з Рыжанковым Юрай Бланар меў размову са Святланай Ціханоўскай, паведаміў «Нашай Ніве» яе дарадца па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.

Яны абмеркавалі вайну Расіі супраць Украіны, ролю ў ёй рэжыму Лукашэнкі і санкцыйную палітыку.

Кіраўнік МЗС Славакіі Юрай Бланар пагутарыў з камандай Святланы Ціханоўскай на палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку

«Паколькі Славакія захоўвае паўнавартасную амбасаду ў Мінску на ўзроўні амбасадара, нягледзячы на агульны падыход ЕС адносна непрызнання Лукашэнкі і абмежавання дыпламатычных кантактаў з рэжымам, мы заклікалі выкарыстоўваць гэтую прысутнасць у тым ліку для таго, каб выдаваць больш віз беларусам», — расказаў Дзяніс Кучынскі.

Славацкі візавы цэнтр у Мінску пачаў прымаць заявы на візы ў Славакію і Партугалію ў лютым 2026 года. Аднак для большасці беларусаў умовы атрымання славацкай шэнгенскай візы застаюцца жорсткімі: незалежна ад мэты паездкі да заявы трэба прыкласці запрашэнне, заверанае славацкай паліцыяй па справах замежнікаў. Выключэнні прадугледжаныя для членаў сем’яў грамадзян ЕС, якія маюць права на спрошчаны парадак.

Дэмакратычныя сілы прапануюць выкарыстоўваць магчымасці для пашырэння кантактаў паміж людзьмі.

Каментары

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць