Свет33

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-35

Абедзве дэталі былі пакрытыя радыёлакацыйна-паглынальным матэрыялам, які выкарыстоўваецца для павышэння малапрыкметнасці самалёта.

Фота: Wikimedia Commons

Урад Кітая атрымаў сакрэтныя дэталі амерыканскага знішчальніка-невідзімкі F-35, якія падчас адпраўкі з Аўстраліі ў ЗША з незразумелых прычын апынуліся ў Ганконгу. Пра гэта Bloomberg паведамілі крыніцы, знаёмыя з інцыдэнтам.

Паводле звестак агенцтва, у канцы мая кампанія UPS перавозіла ліхтар кабіны і дзверы зброевага адсека ад F-35. Абедзве дэталі вытворчасці Lockheed Martin былі пакрытыя радыёлакацыйна-паглынальным матэрыялам, які выкарыстоўваецца для павышэння малапрыкметнасці самалёта.

Па дарозе ў ЗША самалёт, які перавозіў дэталі, сеў у Паўднёвай Карэі, пасля чаго яго накіравалі ў Ганконг. Чаму адбылася гэтая пасадка і перанакіраванне, невядома. Таксама незразумела, ці было гэта зроблена наўмысна, ці адбылося памылкова. Аднак пасля гэтага, як распавялі дзве крыніцы, кітайскія ўлады атрымалі дэталі і пакуль іх не вярнулі.

Зараз як мінімум два камітэты Кангрэса ЗША расследуюць тое, што адбылося.

Пентагон заявіў, што займаецца вяртаннем дэталяў. Прадстаўнік Lockheed Martin у Аўстраліі паведаміў, што дэталі былі няспраўнымі і «лічацца маларызыкоўнымі з пункту гледжання іх эксплуатацыйнага выкарыстання». Міністр абароны Аўстраліі Рычард Марлз распавёў, што Канбера вывучае ўсе абставіны інцыдэнту.

ЗША і іх саюзнікі разглядаюць магчымасць доступу Кітая да тэхналогій F-35 як адчувальнае пытанне.

Сенатар-дэмакрат ад Мічыгана Эліса Слоткін заявіла Bloomberg, што Кітай пастаянна спрабуе атрымаць інфармацыю пра амерыканскую вайсковую тэхніку. Былы аналітык Даследчай службы Кангрэса Джэй Джэй Гертлер адзначыў, што ЗША не павінны даваць патэнцыйным праціўнікам магчымасць вывучаць сваё ўзбраенне, піша Moscow Times.

F-35 — адзін з асноўных сучасных амерыканскіх знішчальнікаў. Самалёты гэтага тыпу закупілі каля 20 краін, у тым ліку Аўстралія, Паўднёвая Карэя, Японія і Сінгапур.

Каментары3

  • Юзік
    25.09.2026
    Дык Трамп учора сказаў, што Сі самы вялікі сябра Амерыкі!
  • Барадзед
    25.09.2026
    Юзік, сегодня китаец - раб, а завтра - господин.
  • Пеця
    25.09.2026
    Юзік, вялiкiя ляпалы языком трамп, лукашэнка, пазьняк

Цяпер чытаюць

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»30

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з Майкам Пампеа, які ў 2020‑м прыязджаў да Лукашэнкі8

У Мінску паказалі «беларускі Майбах» за 110 900 рублёў7

У Польшчы спынілі беларускі аўтобус і выпісалі кіроўцам 34 штрафы4

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»20

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Намеснікам украінскага галоўнакамандуючага УСУ Драпатага прызначылі 32‑гадовага айцішніка2

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»30

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць