39‑гадовы мужчына назбіраў у лесе грыбоў, днём паеў, а ўжо ўвечары адчуў рэзкае пагаршэнне самаадчування: пачаліся болі ў жываце, млоснасць, ваніты, дыярэя, агульная слабасць.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Хуткая дапамога даставіла яго ў цэнтральную раённую бальніцу, а пасля перавялі ў Магілёўскую клінічную бальніцу. Аднак выратаваць пацыента не ўдалося — на сёмы дзень пасля ўжывання грыбоў ён памёр.
Экспертыза Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Магілёўскай вобласці прыйшла да высновы, што смерць мужчыны наступіла ад вострага атручвання, ускладненага развіццём сіндрому поліарганнай недастатковасці.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары