Свет1111

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам

Кадры разышліся па сацсетках і дайшлі да аманскіх уладаў.

Вадзім Алейнік і Алена Краўчанка. Фота: Biologicamente / facebook

Алейнік — украінскі спартсмен, фітнэс-трэнер і інфлюенсер. Ён займаецца калістэнікай і вулічным воркаўтам, удзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах. За яго старонкай у Instagram сочаць каля 200 тысяч чалавек.

У верасні Алейнік разам са сваёй спадарожніцай Аленай Краўчанка адправіўся на адпачынак у Аман. Падчас паездкі пара пабывала ў Рас-эль-Хадзе ў правінцыі Паўднёвая Эш-Шаркія. Гэта адно з галоўных месцаў гнездавання марскіх чарапах у Амане.

Алейнік апублікаваў фота і відэа, як сядзіць на панцыры вялікай чарапахі, трымаючы ў руцэ чарапашку, якая толькі вылупілася. На іншых здымках на той жа чарапасе сядзіць яго спадарожніца. Пасля мужчына паспрабаваў праехаць на вялікай чарапасе. 

Гэтыя кадры пасля разышліся па сацсетках і медыя. Блог італьянскай навукова-папулярнай супольнасці Biologicamente раскрытыкавала паводзіны турыстаў, звярнуўшы ўвагу, што марская чарапаха — дзікая жывёла і сядаць на яе або браць у рукі маленькіх чарапашак нельга.

У выніку на відэа адрэагавала Упраўленне па ахове навакольнага асяроддзя Амана. Там пацвердзілі, што такія дзеянні парушаюць законы і правілы аховы дзікай прыроды.

Як паведамляюць афіцыйныя ўлады Амана, у дачыненні да спартсмена, «прынятыя неабходныя прававыя меры». Якія менавіта, не удакладняецца. Яны таксама нагадалі наведвальнікам месцаў гнездавання, што да чарапах нельга дакранацца, набліжацца да іх і іншым чынам іх турбаваць.

Посмотреть в Threads

Пасля скандалу Алейнік апублікаваў у Instagram сторыс з прабачэннем на англійскай мове.

«Сябры, перш за ўсё я хацеў бы папрасіць прабачэння ва Упраўлення па ахове навакольнага асяроддзя Султаната Аман, а таксама ў арганізацыі па ахове зялёных марскіх чарапах за тое, што я сядзеў [на чарапасе], бо нехта ўвёў мяне ў зман, і я не бачыў правілаў. Таму я зрабіў памылку і шлю свае прабачэнні кожнаму. Я не хацеў нашкодзіць чарапасе ці зрабіць ёй штосьці дрэннае. І няхай Бог дабраславіць усіх вас і даруе мне маю памылку», — кажа Алейнік.

Пазней Biologicamente апублікаваў абнаўленне гісторыі. Сцвярджаецца, што абодвух турыстаў затрымала паліцыя ў аэрапорце. Санкцыі таксама нібыта закранулі людзей, якія выступалі ў ролі гідаў.

Афіцыйныя ўлады Амана пра затрыманне двух турыстаў у аэрапорце не паведамлялі.

Рас-эль-Хад — адно з важных месцаў гнездавання марскіх чарапах у Амане. Па іроніі лёсу, гэтымі ж днямі ў правінцыі праходзіў спецыяльны форум «Экалагічнае заканадаўства: разам дзеля абароны чарапах». На ім прадстаўнікі прыродаахоўнага ведамства, пракуратуры і навукоўцы якраз абмяркоўвалі ахову чарапах і адказнасць за парушэнні ў дачыненні да дзікай прыроды.

Каментары11

  • Імя
    28.09.2026
    Багатая дурнямі зямля, ніяк не пераводзяцца. Правілы не чытаў, мазгамі не карыстаўся, думаў інстаграмам.
  • Усходнія народы цяжка зразумець
    28.09.2026
    Вось той спартсмен і фітнэс-трэнер катаецца па Аманах.
    А ў бусікі заганяюць пузатых дзядзечак, калі яны з гастранома ідуць.
  • Беларус
    28.09.2026
    А дзе дзеліся аматары нязламных абагульненняў?

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць