Грамадства2222

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі

29 верасня ў Бруселі Святлана Ціханоўская выступіла на другім Форуме парламенцкай дэмакратыі Еўрапейскага саюза. У сваёй прамове Ціханоўская закранула пагрозы, з якімі сутыкаецца дэмакратыя, замежнае ўмяшанне і дэзынфармацыю.

Падчас выступлення. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Мерапрыемства арганізавала прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Метсола пры падтрымцы віцэ-прэзідэнтаў Катарыны Барлі і Эстэбана Гансалеса Понса. У Форуме ўдзельнічаюць дэпутаты нацыянальных парламентаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і міжнародных арганізацый.

Святлана Ціханоўская гаварыла пра ролю грамадзянскай супольнасці, падтрымку Украіны і беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама пра неабходнасць захоўваць ціск на рэжымы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна і ўмацоўваць устойлівасць еўрапейскіх грамадстваў.

Ціханоўская адзначыла, што ў дэмакратычных краінах часам можа ўзнікаць спакуса дамовіцца з дыктатарамі. На ейную думку, аднак, нельга ўспрымаць саступкі як спосаб дамагчыся доўгатэрміновых вынікаў, бо дыктатары могуць расцаніць іх як слабасць.

Яна заклікала працягваць санкцыі супраць Расіі і Лукашэнкі, але адначасова ўмацоўваць грамадства і дэмакратычныя інстытуты. Паводле Ціханоўскай, адной вайсковай моцы для абароны дэмакратыі недастаткова — неабходныя таксама людзі, гатовыя абараняць свае каштоўнасці.

Беларуская дэмакратычная лідарка таксама заклікала еўрапейскія дэмакратыі не ўспрымаць свабоду як нешта гарантаванае, падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя інстытуты, а таксама працягваць дапамогу Украіне.

Каментары22

  • Сёмы год без пераменаў
    29.09.2026
    Сёмы год адныя і тыя ж прамовы (не здымайце санкцыі, дайце грошы на дэмакратычныя інстытуты, то бок на офісы і кабінеты)
  • Калійныя сьлёзы
    29.09.2026
    Прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую паважаюць ва ўсім свеце і ў ААН. А зараз нават на ўзроўні Эстэбана Гансалесе Понса! НІКОЛІ ані Радослаў Сыкорскі, ані Кастусь Будры ня будуць нават глядзець у бок дыктатара пасля гэткай палымянай прамовы за нашую агульную эзрапейскую дэмакрацыю!
  • "Балатаруйцеся ў парламент" (с)
    29.09.2026
    Калі хтосці громка крычыць пра дэмакратыю, значыць дзесці скралі вялікія грошы.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 1

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць