Грамадства22

Пасля сустрэчы з Ціханоўскай прэм'ер Славеніі згадаў Беларусь з трыбуны Генасамблеі ААН

Прэм'ер-міністр Славеніі Янэз Янша падчас выступу на Генеральнай асамблеі ААН заявіў пра неабходнасць вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў і падтрымаў дэмакратычныя перамены ў Беларусі.

Прэм'ер-міністр Славеніі Янэз Янша. Фота: UN Photo

Прэм'ер-міністр Славеніі Янэз Янша выступіў 24 верасня ў Нью-Ёрку на агульных дэбатах 81‑й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая сёлета праходзіць пад дэвізам «Аднаўленне даверу, кіраванне трансфармацыяй: Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, якая працуе на карысць усіх».

Адной з галоўных тэм выступу прэм'ер-міністра Славеніі сталі падвойныя стандарты ў рэакцыі міжнароднай супольнасці на крызісы і парушэнні правоў чалавека ў розных краінах. Янша заявіў, што прынцыпы, на якіх заснаваная ААН, губляюць сэнс, калі прымяняюцца выбарачна.

У гэтым кантэксце ён асобна загаварыў пра Беларусь.

«Гэтыя прынцыпы павінны таксама кіраваць нашым падыходам да Беларусі. Мы асуджаем сістэмныя рэпрэсіі з боку ўладаў, адвольныя затрыманні і пераслед палітычных апанентаў, праваабаронцаў і незалежных галасоў.

Усе палітычныя зняволеныя павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя, а вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека — прыцягнутыя да адказнасці. Мы павінны пра гэта гаварыць», — заявіў Янша.

Ён дадаў, што Славенія падтрымлівае беларускі народ і мірныя дэмакратычныя перамены, заснаваныя на свабодных і справядлівых выбарах, вяршэнстве права і павазе да правоў чалавека.

«Беларусь належыць да свабоднай і дэмакратычнай Еўропы», — сказаў славенскі прэм'ер.

Нагадаем, што напярэдадні на палях Генасамблеі Янэз Янша сустрэўся са Святланай Ціханоўскай. Бакі абмеркавалі сітуацыю з бяспекай у Беларусі і рэгіёне, залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Расіі і мілітарызацыю Беларусі.

Асобнай тэмай стала вызваленне палітвязняў і дапамога ім. Гаворка ішла таксама пра беларускую дыяспару, незалежныя медыя і рэпрэсаваных, магчымасць стварэння ў славенскім парламенце групы сяброў дэмакратычнай Беларусі і прызначэння спецыяльнага прадстаўніка па сувязях з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Дзяніс Кучынскі, Франак Вячорка і Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы ў Нью-Ёрку з прэм'ер-міністрам Славеніі Янэзам Яншам. Фота: tsikhanouskaya.org

Янша вярнуўся на пасаду кіраўніка ўрада ў чэрвені 2026 года. Гэта яго чацвёрты тэрмін на пасадзе прэм'ера.

Як піша сайт Офіса, Ціханоўская і Янша ўжо сустракаліся ў 2021 годзе, калі ён таксама ўзначальваў урад Славеніі.

Падчас цяперашняй сустрэчы Ціханоўская падзякавала Яншу за падтрымку беларусаў у 2021 годзе, а Славеніі — за дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, дэмакратычным сілам і незалежным медыя. Краіна працягвала публічна падтрымліваць іх і ў наступныя гады.

Каментары2

  • Пацьвярджаю!
    25.09.2026
    Нашая лідарка сапраўды творыць цуды. Пасля нядаўняга чытання яе калонкі мне паднялі заробак на працы! Трэба больш прысутнасці Прэзідэнткі Беларусі паўсюль, каб жыццё наладжвалася.
  • Словения — это не Словакия
    26.09.2026
    Это другая страна

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць