Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызначы, куды твой каньяк забяруць
Беларускі палітык на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, параіў Арменіі ў сваім імкненні ў ЕС не ставіць воз наперадзе каня, піша БелТА.

«Калі ты вырашыў у Еўрапейскі саюз, ну куды ты спяшаешся? Ты дакладна вызначы, куды твой каньяк забяруць, куды твае гародніну, садавіну забяруць. У якім аб'ёме. Ці зможаш ты замяніць тое, што сёння прадаеш у нас. Калі ты пераканаўся ў тым, што ў цябе Францыя купіць твой каньяк (свой няма куды дзяваць, але ў цябе купіць), добра — ідзі. Чаго ты бяжыш? Чаго ты ставіш воз наперадзе каня?» — сказаў ён.
«Не трэба спяшацца выкідваць тое, што табе сёння прыносіць карысць. Не трэба сыходзіць з гэтага агульнага рынку», — дадаў Лукашэнка.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары
[Зрэдагавана]