Грамадства33

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню

Валерый Велясніцкі больш за 15 гадоў быў голасам фінансавай міліцыі Берасцейшчыны. 

Валерый Велясніцкі. Скрыншот: АНТ

У 2010‑х падпалкоўнік Валерый Велясніцкі кіраваў Пінскім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці і адказваў за Пінск, Пінскі, Лунінецкі, Іванаўскі і Столінскія раёны. 

Пры ім, да юбілею аддзела, па благаславенні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана, зрабілі харугвы са святым апосталам Паўлам — «нябесным заступнікам органаў фінансавых расследаванняў».

Улетку 2020 года Велясніцкага перавялі ў абласное ўпраўленне ДФР, дзе ён фактычна стаў тварам упраўлення, каментуючы ўсе гучныя справы вобласці.

У 2020 ДФР стаў інструментам ажыццяўлення палітычных рэпрэсій, калі пад выглядам прыцягнення да адказнасці за фінансавыя парушэнні рэпрэсіўныя органы каралі грамадзян за праяўленне грамадзянскай пазіцыі. Асабістая роля Велясніцкага ў рэпрэсіях, а таксама доля сфабрыкаваных справаў пакуль што невядомая.

Апошні вядомы каментар Велясніцкага як супрацоўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў выйшаў у 2025 годзе.

А ўжо ў 2026, як стала вядома «Нашай Ніве», Велясніцкі ўсплыў як ідэолаг Брэсцкай кацельнай гаспадаркі. На прадпрыемстве працуе каля 450 чалавек.

Валер Велясніцкі вядзе ідэалагічны семінар на новым месцы працы. Фота: t.me/KUPPBKH

Цяпер ягоная праца — «адзіныя дні інфармавання», семінары «ідэалагічнай вертыкалі» Ленінскага раёна і рэалізацыя дырэктывы №12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы». Гэтым, уласна, і запоўнены тэлеграм-канал Брэсцкай кацельнай гаспадаркі.

Што цікава, за доўгую кар'еру ў органах Велясніцкаму так і не далі палкоўніка. Згодна з Палажэннем аб праходжанні службы ў органах фінансавых расследаванняў, падпалкоўнікі (і ніжэй) могуць служыць да 48 гадоў. Гэты ўзрост у Велясніцкага наступіў 5 красавіка 2026 года. Далей — толькі з асабістай згоды кіраўніцтва або пры прысваенні звання палкоўніка. 

Каментары3

  • Gorliwy Litwin
    03.10.2026
    Твар нейкі пакамечаны 😁
  • цыкада
    03.10.2026
    Gorliwy Litwin , от недосыпа. о родине думает
  • гімн
    03.10.2026
    Нешта схуднеў на новым месцы

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць