Грамадства88

«Дзеці даведаліся ў першы ж тыдзень, проста ўбачылі рэкламу». Як мадэль вядзе ўрокі ў школе

Мінчанка Варвара расказала «Анлайнеру», як адначасова працуе настаўніцай англійскай мовы і мадэллю.

Фота: «Анлайнер»

Варвара ўжо не першы год выкладае англійскую. У сям'і ўсе былі дактарамі, а яна проста любіла мовы і потым вырашыла спалучыць гэта з выкладаннем.

Сябе лічыць даволі строгай настаўніцай. Каб супакоіць клас, яна проста пільна глядзіць на самага шумнага вучня, і гэта працуе. Фамільярнасць адразу спыняе, а калі ставіць двойкі, то перажывае за вучня.

Фразы накшталт «А галаву ты дома не забыўся?» і «Выйдзі і зайдзі нармальна» ў лексіконе маладой настаўніцы таксама з'явіліся. Варвара ловіць сябе на тым, што сапраўды паўтарае іх за ўласнымі настаўнікамі і цяпер не бачыць у гэтым праблемы — а як сказаць больш ёміста?

Каля трох гадоў таму дзяўчына прайшла кастынг у Нацыянальную школу прыгажосці і з 2024 года працуе прафесійнай мадэллю, за гэты час назбіралася каля сотні здымак.

Фота: архіў гераіні

Хаваць мадэльную працу ў школе Варвара не стала. Вырашыла, што ўсё ў любым выпадку хутка раскрываецца.

«Дзеці даведаліся ў першы ж тыдзень, проста ўбачылі рэкламу анлайн. А свайму дырэктару я таксама адразу агучыла, што ў мяне ёсць такое хобі. Ніякіх праблем не было».

Фота: архіў гераіні

У Варвары ёсць свае абмежаванні: ніякіх занадта адкрытых здымак і грубых выразаў у роліках, бо яна не хоча страціць любімую працу ў школе.

Дзяўчына здымае для сацсетак гумарыстычныя ролікі пра школьныя будні і смяецца ў тым ліку са стэрэатыпаў пра маладых настаўніц.

Варвара прызнаецца, што таемныя любімчыкі ў настаўнікаў ёсць, але яна вылучае тых, хто стараецца. Сучасныя дзеці, на яе думку, даволі пяшчотныя і патрабуюць беражлівага падыходу. А галоўным бонусам працы настаўніцы Варвара называе 56 дзён летняга адпачынку і зацікаўленыя вочы дзяцей.

Каментары8

  • H
    04.10.2026
    Для начала здешнего ср@ча надо добавить: па беларуски не говорит. Поехали.
  • Намасце
    04.10.2026
    Калі гэта не порна, дык няхай мадэліць.
  • Яшчэ нічога
    04.10.2026
    Рука лицо, Тут хоць сапраўды мадэллю, а не 'мадэллю' на Онліфэнс ці Інсце. Але фразы накшталт "А галаву ты дома не забыўся?" ніякага педагагічнага сэнса ня маюць гэта тупа саўковая абраза вучня дзеля абразы. Лепей адразу вызначыць правілы гульні, папярэдзіць, што адмазкі 'забыў хатняе дома' не канаюць, ''забыў = не зрабіл = дуойка" і нікога абражаць ня трэба.

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву1

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў5

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву1

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць