Грамадства11

У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў

Калі адбыўся суд і за што пакаралі Паснова, дакладна невядома.

У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў. Пра гэта, спасылаючыся на свае крыніцы, паведаміў у Facebook праваабаронца Павел Левінаў.

Ігар Пасноў нарадзіўся ў Віцебску 30 траўня 1968 года, ён з чырвоным дыпломам скончыў віцебскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў педыятрам, потым атрымаў дадатковую адукацыю па спецыяльнасці «псіхіятрыя», піша «Віцебская вясна».

Яго імя стала вядомым у 2013 годзе, калі ён пачаў выступаць з крытыкай недахопаў у працы віцебскіх медустаноў. Пасля крытычнага выступу на «Белсаце» пра дзейнасць Аляксандра Косінца, тагачаснага старшыні Віцебскага аблвыканкама, Паснова гвалтам змясцілі ў псіхіятрычную клініку. Яго трымалі там больш за месяц, і пасля выхаду ён спрабаваў аспрэчыць і пастанову суду, які яго накіраваў на лячэнне, і выстаўлены дыягназ. У 2014 годзе Пасноў звярнуўся ў Незалежную псіхіятрычную асацыяцыю Расіі і тыя пацвердзілі, што Пасноў не меў патрэбы ў лячэнні.

У 2018 годзе Ігар Пасноў трапіў пад крымінальны пераслед: яго абвінавацілі ў паклёпе на віцебскага пракурора Юрыя Раманоўскага. У траўні 2019 года суддзя Наталля Рошчына прызнала Ігара Паснова вінаватым «у распаўсюдзе заведама ілжывых выдумак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп), размешчаных у глабальнай сетцы інтэрнэт», і пакарала яго абмежаваннем свабоды на 3 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Аднак у ліпені 2019 года ён ужо быў на волі. Акалічнасці свайго вызвалення Пасноў тлумачыў у сацсетках даволі цьмяна, пішучы пра тое, што «згадзіўся на амністыю» або на «здзелку».

Пазней ён уладкаваўся псіхіятрам у Докшыцкую ЦРБ. Працуючы там, ён у 2020 годзе рэзка крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку за ігнараванне праблем з каронавірусам, на які цяжка перахварэў і сам.

Калі дакладна адбыўся суд, за што канкрэтна і як пакаралі Паснова, пасля чаго ён аказаўся ў Наваполацкай калоніі, застаецца невядомым праз тое, што Ігар Пасноў не меў сваякоў і вёў закрыты лад жыцця.

Былыя зняволеныя гэтай калоніі распавядалі, што адміністрацыя калоніі здзекавалася з яго. Пасноў меў два «прафулікі» — «схільнасць да нападу на адміністрацыі, захопу закладнікаў і праяў агрэсіі» і «схільнасць да здзяйснення суіцыду і самакалечання». Праз тое, што ён меў «нізкі статус», зносіны з іншымі зняволенымі ў яго былі вельмі абмежаваныя. Але апошнім часам з калоніі даходзілі чуткі пра вельмі кепскі псіхалагічны і фізічны стан Ігара Паснова.

Каментары1

  • Перагаворы спрацавалі
    04.10.2026
    Гэтага чалавека нават не было ў спісах палітзняволеных. Сколькі такіх - НЕВЯДОМА. Вось у чым закавырка, падвох любых "нармалізацый" з рэжымам Лукашэнка. Мы жывем у сваёй рэчаіснасці, якая з сапраўднай рэчаіснасцю кожны дзень мае ўсё меньш агульнага. Калі умоўны спіс Беляцкага нават не будзе папаўняцца новымі прозвішчамі (чаго няма і ніколі не будзе) нават у гэтых умовах мы не можам казаць пра адлігу. Пара ўжо гэта вызнаць.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць