Мілінкевіч: Польшча будзе працягваць палітыку падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі
Аляксандр Мілінкевіч сардэчна віншуе Браніслава Камароўскага ў сувязі з перамогай на выбарах прэзідэнта Польшчы.
«Перакананы, што Польшча будзе працягваць палітыку падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі, а таксама яе незалежнасці і еўрапейскай інтэграцыі.Такая палітыка, без сумневу, ёсць найлепшай інвестыцыяй у будучыя прыязныя і добрасуседскія адносіны паміж нашымі народамі», − гаворыцца ў віншавальным лісце Аляксандра Мілінкевіча да Браніслава Камароўскага.
Каментары