Свет55

Сеул атрымаў ад Кіева выбачэнні за разгалошванне інфармацыі аб перадачы ваеннапалонных, але ўсё роўна абяцае прыняць меры

Бо яны не апраўдалі чаканні.

Паўночнакарэйскія вайскоўцы, якія трапілі ва ўкраінскі палон. Фота: прэс-служба Уладзіміра Зяленскага

Паўднёвая Карэя атрымала ад Украіны прабачэнні за раскрыццё інфармацыі аб перадачы Сеулу двух паўночнакарэйскіх ваеннапалонных, аднак яны не апраўдалі чаканняў паўднёвакарэйскага боку, заявіў міністр замежных спраў краіны Чо Хён, піша Бі-бі-сі.

Паведамленні, якія я атрымаў [ад кіраўніка МЗС Украіны Андрэя Сібігі], утрымлівалі прабачэнні. Але яны не адпавядаюць таму ўзроўню, якога мы чакалі, таму мы маем намер прыняць рашучыя меры», — цытуе Хёна агенцтва Yonhap.

Паводле слоў міністра, урад разглядае розныя варыянты далейшых дзеянняў, у тым ліку адкліканне пасла Паўднёвай Карэі ва Украіне Пак Хі Чхана.

Сеул рэзка адрэагаваў на тое, што Кіеў абнародаваў інфармацыю аб перадачы Паўднёвай Карэі двух паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія ваявалі на баку Расіі і трапілі ва ўкраінскі палон у пачатку мінулага года.

Паўднёвакарэйскія ўлады асцерагаюцца, што з-за раскрыцця гэтай інфармацыі сем'і ваеннапалонных могуць стаць мішэнню для ўладаў КНДР. Асобы абодвух ваеннапалонных могуць быць устаноўлены: паўднёвакарэйскія СМІ фатаграфавалі іх яшчэ да прыбыцця ў краіну.

У пятніцу прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Чжэ Мён заявіў, што Сеул прыме «далейшыя меры», калі Украіна не прынясе публічных прабачэнняў за аднабаковае раскрыццё інфармацыі аб перадачы паўночнакарэйскіх ваеннапалонных.

Пра перадачу двух паўночнакарэйскіх вайскоўцаў Паўднёвай Карэі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў 23 верасня падчас выступу на Генеральнай асамблеі ААН.

Дарадца Зяленскага Дзмітрый Літвін казаў, што дамоўленасці захоўваць таямніцу не было і «няправільна было б хаваць, куды накіроўваюцца тыя ці іншыя палонныя».

Каментары5

  • Юзік
    06.10.2026
    паўднёвая карэя выкарыстоўвае санкцыйныя танкеры для пастачання паліва ў расею)
    а самога прэзіка паўднёва-карэйскага вінавацяць у сувязях ў паўночным суседам кімам)
  • Саюзнік?
    06.10.2026
    Ніякай вайсковай дапамогі ад Карэі не было. Ніводнага патрону. Паўночная Карэя ўдзельнічае ў вайне на баку Расіі салдатамі. Ракетамі КНДР страляюць па Кіеву, а Рэспубліка Карэя адмаўляе ў пастаўках неабходных сродкаў абароны. Вельмі цікавы саюзнік.
  • Абсурд
    06.10.2026
    Саюзнік?, Паўднёвая Карэя ўвяла санкцыі супраць Расеі і вывела некалькі сваіх бізнэс кампаній адтуль.
    Па зброі яны з самага пачатку пісалі, што пастаўляць не будуць (як і Японія) а толькі гуманітарную дапамогу даюць.
    Калі гэта не палітыка саюзніка, то як мінімум праукраінская.
    Але шчырая украінская дыпламатыя ў які раз паказала сваю савецкую хамскую школу.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе38

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць