Сёння беларусы ў Беластоку і ў Варшаве паўдзельнічаюць у «Ночы кнігарняў»
«Ноч кнігарняў» — штогадовая агульнапольская акцыя, калі кнігарні працуюць дапазна і запрашаюць на сустрэчы з аўтарамі, аўтограф-сесіі, канцэрты ды іншыя падзеі вакол кніг і літаратуры, піша bellit.info.
Сёлета да акцыі далучаецца беларуская кнігарня Kamunikat.shop.
Варшава, ul. Oleandrów 6/2, Цэнтр Беларускай Салідарнасці& 20:00—22:00
Тут вы сустрэнецеся са Змітром Бартосікам і Алесем Чумаковым. Будуць таксама іншыя літаратары.
Беласток, вул. Варшаўская 1А, будынак Цэнтра беларускай культуры. 20:00—22:00
Тут вы сустрэнецеся з Валянцінай Аксак, Міхалам Андрасюком, Алесем Аркушам, Уладзімерам Арловым, Кацярынай Ваданосавай, Ігарам Палынскім, Андрэем Сцепанюком.
Уваход вольны. У гэтыя вечар можна будзе купіць многія кнігі з вялікай зніжкай.

Каментары