Свет1010

Балаган быў беларускі

27 верасьня а 8-й гадзіне раніцы беларускія студэнты мусяць выселіцца з інтэрнату. Падрыхтоўчая праграма скончылася, і кожны адпраўляецца ў свой унівэрсытэт. Польскія палітыкі зрабілі ўсё магчымае, каб даць беларускай моладзі шанец на будучыню. Як скарыстала гэты шанец сама моладзь і як распарадзіліся імі адміністрацыя праграмы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюцца толькі шэптам. Але нават з тых, хто незадаволены сваім разьмеркаваньнем, вяртацца на радзіму пакуль ніхто не зьбіраецца. Асабліва тыя, каго ў Беларусі так і не выключылі з унівэрсытэту.

27 верасьня а 8-й гадзіне раніцы беларускія студэнты мусяць выселіцца з інтэрнату. Падрыхтоўчая праграма скончылася, і кожны адпраўляецца ў свой унівэрсытэт. Да позьняй ночы напярэдадні адміністрацыя праграмы выдавала накіраваньні, узгадняла з студэнтамі іх навучальныя ўстановы. Дакладныя зьвесткі аб разьмеркаваньні большасьць стуэнтаў атрымала толькі ўчора. У інтэрнаце збор рэчаў і пакаваньне торбаў.

Пасьля таго як многія студэнты напісалі адмовы ад сваіх накіраваньняў, а актывісты разам зь Мілінкевічам правялі перамовы з дырэктарам «Studium Europy Wschodniej» Янам Маліцкім, ім прапанавалі новыя навучальныя месцы, больш адпаведныя спецыяльнасьцям. Многія студэнты былі незадаволеныя тым, што іх адпраўляюць у маленькія гарады. На сустрэчы з студэнтамі ў нядзелю ўвечары Ян Маліцкі выглядаў стомлена і тлумачыў, што гэтыя інстытуты нічым ня горшыя за варшаўскія, а часам нават і лепшыя: «Прашу Вас не праводзіць са мной бойку за бойкай і не пратэставаць толькі дзеля таго, што вы ня ведаеце гэтых гарадоў». Пан Маліцкі патлумачыў таксама, што перасьледаваных студэнтаў накіроўвалі бліжэй да беларускай мяжы, каб іх часьцей маглі наведваць бацькі.

Найбольш адказныя і самастойныя, не чакаючы падарункаў лёсу, самі знайшлі сабе навучальныя месцы ва ўнівэрсытэтах, дзе ёсьць іх спецыяльнасьці. Арцём жадае навучацца архівазнаўству. Праграма прапанавала яму гістарычны факультэт, унівэрсытэт непадалёк ад Варшавы. Арцём знайшоў сабе больш адпаведнае месца ў Кракаве і ўраніцу з групай сяброў адправіўся туды на цягніку. Ці вернуцца яны ў Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў?

Пакуль ня вырашаны лёс сямёх студэнтаў, якія навучаліся на мастацкіх і творчых спецыяльнасьцях. Некаторыя зь іх мусяць здаваць уступныя іспыты. Уступныя іспыты для замежнікаў у Школу фільмову, куды зьбіраліся паступаць двое з студэнтаў, скончыліся тыдзень таму, а іхныя дакумэнты Праграма ў школу не накіравала. Перамовы з унівэрсытэтам аб іх навучаньні працягваюцца. Конкурс на творчыя спецыяльнасьці неймаверна вялікі, а Школа фільмова ў Лодзі мае вельмі добрую рэпутацыю. Калі б не Праграма Каліноўскага, доступ да навучаньня на такіх элітных спецыяльнасьцях наўрад ці ім выдаўся.

Польскія палітыкі зрабілі ўсё магчымае, каб даць беларускай моладзі шанец на будучыню. Як скарыстала гэты шанец сама моладзь і як распарадзіліся імі адміністрацыя праграмы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюцца толькі шэптам. Але нават з тых, хто незадаволены сваім разьмеркаваньнем, вяртацца на радзіму пакуль ніхто не зьбіраецца. Асабліва тыя, каго ў Беларусі так і не выключылі з унівэрсытэту.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць