Вайна1414

Зяленскі: Украіна правядзе выбары, калі Пуцін пагодзіцца на 60‑дзённае перамір'е

Напярэдадні Трамп заявіў, што «Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта».

Фота: AP Photo / Francisco Seco

Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю ABC News, што калі Пуцін пагодзіцца на 60‑дзённае перамір'е, Украіна правядзе выбары.

«Я ведаю, што Пуцін вельмі хацеў бы змяніць прэзідэнта Украіны, я гэта разумею. І калі прэзідэнт Трамп сапраўды хоча, каб на выбарах адбыліся нейкія змены, я таксама сказаў гэта ягонай камандзе, калі ласка, скажыце Пуціну, каб ён даў нам два месяцы — 60 дзён — поўнага спынення агню, і мы арганізуем выбары».

Напярэдадні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся за адстаўку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Я думаю, Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта. Я прапаную, каб у іх з’явіўся новы лідар, які зможа заключыць здзелку. Бо ён мог бы заключыць шмат угод, але чамусьці ніколі гэтага не робіць», — заявіў Трамп.

Ён таксама пацвердзіў, што заклікаў Украіну адмовіцца ад удараў па расійскіх НПЗ.

Зяленскі на гэта адказаў, што не спыніць удары па расійскіх НПЗ, пакуль Расія атакуе ўкраінскую энергетыку.

Каментары14

  • Намасце
    11.10.2026
    Можа, Трамп прапануе свайго кандыдата? :)))
  • Да пляваць ім
    11.10.2026
    Гэта проста ціск. Проста каб націснуць.
  • Акіян Трампа
    11.10.2026
    %,

    Канешне, не. Але гэта адцягне праблему на наступны тэлесезон.
    І можна будзе казаць, я даў мір. Я спыніў 15 войнаў.

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць