Вайна1111

Трамп заявіў пра моцную асабістую непрыязнасць паміж Зяленскім і Пуціным

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Пуцін хоча заключыць пагадненне больш, чым Зяленскі.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра «моцную непрыязнасць» паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і ўкраінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта ён сказаў падчас выступу перад прыхільнікамі Рэспубліканскай партыі ў штаце Агаё напярэдадні лістападаўскіх выбараў у Кангрэс ЗША, піша РБК.

«Паміж двума лідарамі існуе вельмі моцная ўзаемная непрыязнасць», — сказаў ён.

Нягледзячы на гэта, кіраўнік Белага дома заявіў, што мірнае пагадненне «будзе заключана».

Перад вылетам у Агаё Трамп сказаў, што Масква і Кіеў хочуць заключыць пагадненне, але «не ведаюць як».

«Але мы даможамся таго, каб яны заключылі пагадненне», — дадаў ён.

Пры гэтым прэзідэнт ЗША заявіў, што Пуцін «хоча заключыць пагадненне больш, чым Зяленскі».

Акрамя таго, адказваючы на пытанні журналістаў, амерыканскі лідар заклікаў Зяленскага засяродзіцца на заключэнні пагаднення, а не на размовах пра яго.

«І вось што я думаю. Зяленскаму варта засяродзіцца на заключэнні пагаднення, а не на размовах пра гэта», — сказаў ён.

Гэта не першы раз, калі прэзідэнт ЗША заяўляе пра непрыязнасць паміж расійскім і ўкраінскім лідарамі. Аналагічную думку ён выказваў у сакавіку падчас сустрэчы з канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам у Белым доме.

Каментары11

  • %
    13.10.2026
    - Скажыце, подсудимый испытывал личную неприязнь к потерпевшему
    - Да испитывал, он мне сказал - Такую лишнюю непрыязнь я испитываю к потерпевшему, што кушать не могу
  • Indrid Cold
    13.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Dr.Pepper
    13.10.2026
    Trump needs medical help

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць