Вайна22

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці

Украінскія беспілотнікі ўначы 14 кастрычніка атакавалі новы дата-цэнтр Сбербанка ў Балакове Саратаўскай вобласці Расіі. У банку пацвердзілі факт атакі, а расійскія карыстальнікі пачалі масава паведамляць пра збоі ў працы сайтаў, банкаўскіх праграм і маркетплэйсаў.

Скрыншот з відэа Exilenova+

Пра атаку беспілотнікаў на Саратаўскую вобласць раніцай 14 кастрычніка паведаміў губернатар Раман Бусаргін. Паводле яго, у Балакове пашкоджаныя некалькі жылых дамоў, адзін чалавек загінуў. Мясцовыя жыхары паведамлялі пра дзясяткі выбухаў.

Пра тое, што гэты ўдар быў нанесены па дата-цэнтры Сбербанка, спачатку заявіў украінскі вытворца зброі Fire Point. Расійскае выданне «Агентство», прааналізаваўшы геалакацыю апублікаваных фотаздымкаў, таксама прыйшло да высновы, што на іх відаць пашкоджаны дата-цэнтр, а неўзабаве атаку прызнаў і сам банк.

У Сбербанку пры гэтым заявілі, што сістэмы і сэрвісы нібыта працуюць у штатным рэжыме. Праблем з банкаўскімі аперацыямі, маўляў, няма. Аднак, паводле даных DownDetector, гэта не зусім адпавядае рэчаіснасці.

Расійскія карыстальнікі пачалі масава скардзіцца на праблемы ў працы сайтаў і сэрвісаў. Сярод іх — Mail.ru, «Точка Банк», сэрвісы «Яндэкса», праграма «Контур» і маркетплэйс Ozon. Людзі не маглі загрузіць старонкі, увайсці ў асабістыя кабінеты, адправіць электронную пошту або правесці плацяжы. Афіцыйныя прычыны збою не паведамляліся.

Дата-цэнтр у Балакове яшчэ будуецца, аднак, паводле маніторынгавых каналаў, асобныя яго часткі маглі ўжо працаваць. Кошт праекта перавышае мільярд даляраў. Цэнтр разлічаны амаль на тры тысячы серверных стоек, да 120 тысяч сервераў і электрычную магутнасць да 82 МВт.

Вядома, што дата-цэнтр Сбербанка ў Балакове пачаў незадоўга да атакі тэрмінова закупляць сродкі супрацьпаветранай абароны, піша выданне «Важные истории». Кампанія «ІнфаТэх Балакова», якая займаецца яго будаўніцтвам і эксплуатацыяй, са жніўня размясціла заказы на сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, сродкі індывідуальнай абароны, абсталяванне для пажарнікаў і зенітныя сродкі. 

Найбольш значныя заказы размяшчаліся ў тэрміновым парадку 5 кастрычніка — за два дні да ўдараў УСУ па дата-цэнтрах «Яндэкса» і за дзевяць дзён да атакі на сам дата-цэнтр Сбербанка ў Балакове.

З 8 па 11 кастрычніка беспілотнікі пашкодзілі тры з пяці дата-цэнтраў «Яндэкса» — у Сасаве Разанскай вобласці, Калузе і Уладзімірскай вобласці. Пасля гэтага карыстальнікі паведамлялі аб праблемах з «Яндэкс Пэй», «Яндэкс Go», картамі, пошукам, галасавым памочнікам «Аліса» і воблачнай платформай Yandex Cloud, якой карыстаюцца іншыя арганізацыі.

Збоі адчулі і ў Беларусі. У прыватнасці, узнікалі праблемы ў працы «Яндэкс-таксі», а некаторыя карыстальнікі не маглі атрымаць доступ да файлаў на «Яндэкс-дыску».

Каментары2

  • Слава ЗСУ!
    14.10.2026
    Праўда на нашым баку, таму вынішчым зло з нашых дамоў!
  • Вольга
    14.10.2026
    Пара ўжо абвясціць кампанію "Украіна вынішчае зло знутры свету атакуючы расею". Кітаю і Ірану падрыхтавацца.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць