Спорт66

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў

У Польшчы супрацоўнікі Памежнай аховы затрымалі 11 грамадзян Беларусі і чатырох грамадзян Расіі, якія прыехалі ў краіну для ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету па каратэ сярод спартсменаў да 21 года. Спаборніцтвы праходзілі з 14 па 18 кастрычніка ў горадзе Бельска-Бяла, паведамляе «Позірк».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: karatebelarus.by

Затрыманым выдалі прадпісанні пакінуць Польшчу на працягу васьмі дзён. Па словах прадстаўніка Сілезскага аддзела Памежнай службы Шымана Масціцкага, беларусы і расіяне ўехалі ў краіну па турыстычных візах, што не адпавядала заяўленай мэце іх знаходжання.

Прэзідэнт Польскага саюза каратэ Павел Палтажэцкі паведаміў, што арганізатары загадзя атрымлівалі інфармацыю пра магчымы ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў, якія маглі паспрабаваць выступіць на чэмпіянаце па турыстычных візах, нягледзячы на забарону Сусветнай федэрацыі каратэ і Міністэрства спорту Польшчы.

Першым сігналам стала з’яўленне расійскага грамадзяніна на курсах для суддзяў. Пасля гэтага адбылося першае затрыманне. Пазней арганізатары звярнуліся да памежнікаў з просьбай праверыць спартсменаў.

Беларускія дзяржаўныя СМІ раней паведамлялі, што на чэмпіянат свету ў Бельска-Бялу павінны былі адправіцца 25 беларускіх спартсменаў. Таксама паведамлялася, што беларус Іван Кудзінаў заваяваў на турніры залаты медаль.

Каментары6

  • Gi Ro
    19.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • каратысты - гэта вам не ціманоўская?
    19.10.2026
    уяўлялі небяспеку для нацбяспекі польшчы?
  • ну а хуле ганны
    19.10.2026
    Хуліганы, у сэсэсэр каратэ нібы забаронена было.. можна было займацца толькі напаўпадпольна.. у дзіцгуртках) пры кдб.. паясоў не давалі, ну але..
    заняткі-то былі

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»16

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»16

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць