Грамадства44

Ва ўладальнікаў «элітнага» жылля не хопіць заробкаў на «камуналку»?

Дакладных тарыфаў на ацяпленне і асвятленне катэджа пакуль што не ведаюць ні ў Міністэрстве ЖКГ, ні на месцах.

За ацяпленне і асвятленне катэджа плошчай у 203 квадратныя метры ЖКГ можа выставіць рахунак у 600 долараў! Але дакладных тарыфаў на ацяпленне і асвятленне катэджа пакуль што не ведаюць ні ў Міністэрстве ЖКГ, ні на месцах.

Уявім сабе звычайны прыватны дом. Дом, збудаваны на вялікую сям’ю, дзе б дзядулі і бабулі жылі разам з унукамі. Збудаваны, напрыклад, гадоў з 10 таму. Напрыклад, у Дзятлаве Гродзенскай вобласці.

Калі Аляксандр Палавінка будаваў гэты дом, а пасля за ўласныя грошы пракладаў да яго дарогу, сваімі рукамі складаў калодзеж і падводзіў газ, ён і ўявіць не мог, што ў чэрвені 2010 года яго жыллё палічаць элітным толькі таму, што яго плошча на 3 метры перавышае 200 м².

Аляксандр Палавінка:

«Прыйшла паперка з выканкама: ваш дом залічаны ў спіс дамоў павышанай камфортнасці. Па плошчы. Абсталяваны сістэмай мясцовай каналізацыі і г.д. Я пытаюся ў выканкаме: кім абсталяваны?

Дарогу вы не рабілі — я падсыпаў сам. На газ я асабіста дамаўляўся, пасля толькі правялі. Кацёл паставіў сам. Халодную ваду праз нейкі час правялі, але я ёю не карыстаюся, у мяне калодзеж. Дык кім абсталяваны? А яны кажуць: вы ўсё гэта паставілі — ну дык і плаціце! А мы лічым па метрах…»

Згодна з пастановай Саўміна, з 1 чэрвеня 2010 года фізічныя асобы — ўладальнікі жылля плошчай больш за 200 квадратных метраў, мусяць напоўніцу вяртаць выдаткі на тэхабслугоўванне і камунальныя паслугі.

З дапамогай супрацоўнікаў выканкама Аляксандр Васілевіч падлічыў: узімку, калі пачнецца ацяпляльны сезон, плата за яго дом можа дасягнуць 1 мільёна 800 тысяч рублёў!

Для алігарха, які пражывае ў раскошных «харомах», гэта былі б капейкі. Але для звычайнага чалавека — больш за два месяцовыя заробкі.

Аляксандр Палавінка: «Працую ў банку інкасатарам. Атрымліваю каля 700 тысяч рублёў. Да таго ж, узялі крэдыт на пакупку кватэры для дачкі — 1 мільён 300 тысяч за месяц трэба аддаваць.

Мы з жонкай гарбацімся, цыбулю вырошчваем… Тут яшчэ гэтая бяда звалілася».

У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі кажуць, што праблемы з вызначэннем крытэраў «элітнасці» цяпер сапраўды ёсць. А каб праверыць, ці сапраўды плата за катэдж можа перавысіць 600 долараў, параілі звярнуцца ў мясцовыя жыллёва-камунальныя гаспадаркі.

Супрацоўнік Міністэрства ЖКГ: «Мясцовыя органы ўлады самі прымаюць тарыфы. Калі б яны па Беларусі былі адзіныя, мы б падлічылі да рубля і сказалі вам. А так — не атрымаецца».

У Дзятлаўскім ЖКГ нам лёгка налічылі за «элітны» дом першыя 110 тысяч. Яны пойдуць на аплату тэхнічнага абслугоўвання:

Супрацоўніца Дзятлаўскага ЖКГ: «Калі ў вас прапісана 2 чалавекі, па норме гэта 50 квадратных метраў. За іх вы з 1 чэрвеня заплаціце па 296 рублёў. 50×296 = 14 тысяч 800 рублёў. Ад 203 аднімаем 50 — атрымліваем 153 «лішнія» метры. За іх тарыф — 622,5 рублёў. Памнажаем 153 на 622,5 і атрымліваем 95 тысяч 242,5 рублі. Складаем дзве лічбы… Такім чынам, вы будзеце за гэта плаціць 110 тысяч 43 рублі».

Падлічыць плату за газ і электраэнергію ў ЖКГ дапамагчы не змаглі. Маўляў, не наша справа. Аляксандр Палавінка, абапіраючыся на звесткі пра тое, што сёлета беларусы аплачваюць гэтыя выдаткі толькі на 1/3, папросту памножыў лічбы з леташняй зімовай «жыроўкі» на тры… І пачаў шукаць, дзе б набыць торфабрыкет.

Але ў аддзеле збыту РУП «Гроднаэнерга» паведамілі, што не ўсё так проста. Для ўладальнікаў жылля плошчай, большай за 200 квадратаў, будзе вызначаны пэўны тарыф на электраэнергію. Але… пакуль чыноўнікі яго яшчэ не ведаюць!

Супрацоўнік РУП «Гроднаэнэрга»:

«Пакуль яшчэ няма тарыфаў. Нам тарыфы на электраэнергію для дамоў павышанай камфортнасці яшчэ не давялі».

У гродзенскім упраўленні ЖКГ нам патлумачылі, у чым справа. У пастанову Саўміна, згодна з якой уладальнікі «лішніх» метраў і элітнага жылля мусяць плаціць за кватэру напоўніцу, цяпер уносяцца змены:

Супрацоўніца гродзенскага ўпраўлення ЖКГ: «У тую пастанову Савета міністраў, праз якую, як вы кажаце, нервуюцца людзі, як раз цяпер уносяцца змены. І пакуль яна да нас на ўзгадненне не прыйшла. Таму нічога пэўнага я вам зараз сказаць не магу. Якія там будуць змены — ніхто не ведае».

Тым часам, да другой дэкады ліпеня, калі беларусы павінны атрымаць «жыроўкі» за чэрвень, засталіся лічаныя дні. Якімі б не былі змены ў пастанове Саўміна, улетку кватэрная плата ўладальнікаў жылля «павышанай камфортнасці» зменіцца нязначна. А далей… людзі будуць запасацца торфабрыкетам і са страхам чакаць зімы.

Каментары4

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →