Свет

Германія купіць сабе ўкраінскія крылатыя ракеты «Барс»

Германія плануе закупіць распрацаваныя ва Украіне крылатыя ракеты «Барс». Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з планамі нямецкіх уладаў. Чакаецца, што пагадненне аб набыцці першай партыі будзе заключана ў найбліжэйшыя тыдні.

Фота: vecteezy.com

У пачатку 2027 года нямецкія вайскоўцы збіраюцца правесці тэхнічныя выпрабаванні ракет. Калі яны пройдуць паспяхова, Германія можа заказаць некалькі соцень адзінак. Паводле інфармацыі Financial Times, гэта стане першай вядомай закупкай Германіяй наступальнага ўзбраення, распрацаванага ва Украіне.

Распрацоўка «Барса» пачалася ў 2023 годзе. Фармальна выраб класіфікуецца як беспілотны лятальны апарат, аднак яго стваральнікі называюць яго крылатай ракетай. Паводле іх звестак, далёкасць палёту дасягае 1000 кіламетраў, хуткасць перавышае 700 кіламетраў за гадзіну, а маса баявой часткі складае амаль 60 кілаграмаў.

Пры распрацоўцы і вытворчасці выкарыстоўваюцца тэхналогіі штучнага інтэлекту, у тым ліку машынны зрок для навядзення на цэль.

«Барс» таксама ўжываецца для перахопу расійскіх паветраных цэляў. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведамляў, што эфектыўнасць такіх перахопаў складае каля 30%. 

Як паведаміла Бі-бі-сі ўкраінская крыніца, ракету распрацоўвае прыватная кампанія, якая нядаўна стварыла сумеснае прадпрыемства ў Германіі. Яно працуе ў межах праграмы Build with Ukraine, якую фінансуе Берлін.

Першапачаткова праграма прадугледжвала вытворчасць украінскага ўзбраення за межамі краіны, каб пашырыць вытворчыя магутнасці і знізіць рызыку расійскіх удараў. У перспектыве яна таксама павінна забяспечыць украінскім вытворцам доступ да рынкаў краін НАТА.

Першая партыя ракет, вырабленых сумесным прадпрыемствам, паступіла ва Узброеныя сілы Украіны ў кастрычніку 2026 года. Раней Зяленскі заяўляў пра планы атрымаць 2000 такіх ракет.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць