Культура11

Выйшла кніга вершаў Барыса Штэрна ў беларускіх перакладах

У выдавецтве hochroth Minsk выйшаў паэтычны зборнік Барыса Штэрна «Мяжа анёльскай аселасці».

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута і перакладчык Ігар Крэбс пераклалі і ўклалі кнігу, якая неўзабаве будзе даступная для пакупкі праз сайт выдавецтва, піша bellit.info.

«У выдавецтва hochroth Minsk з’явіўся новы досвед, калі аўтары/аўтаркі паэтычнай серыі рэкамендуюць новых аўтараў/аўтарак для публікацыі. Больш за тое, уключаюцца ў падрыхтоўку новых кніг серыі, — дзеліцца навіной у сацсетках паэт і выдавец Дзмітры Строцаў. — Выдавецтву заставалася толькі звярстаць і надрукаваць».

У афармленні кнігі выкарыстана ілюстрацыя Вольгі Пранкевіч.

«Барыс Штэрн добра вядомы як адзін з першых беларускіх радыё-дыджэяў, музыка і аўтар ці суаўтар песень для розных вядомых гуртоў, аднак дагэтуль у яго не выходзіла ніводнай паэтычнай кнігі. Мы даўно марылі зрабіць яе разам. Калі цяпер вырашылі звярнуцца да hochroth Minsk, я пераклаў шэраг новых вершаў Барыса і крыху паправіў ранейшыя пераклады», — гаворыць Ігар Крэбс, які пачынаў перакладаць вершы Барыса Штэрна на беларускую мову з расійскай яшчэ для інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет»

«Фінальная канцэпцыя кнігі была прапанаваная выдаўцом, Дзмітрыем Строцавым — каб у кнізе былі вершы на дзвюх мовах: пераклады Ігара Крэбса на беларускую, але таксама некалькі вершаў Барыса Штэрна ў арыгінале — па-руску. Варта таксама згадаць, што ў кнізе ёсць і верш, напісаны Барысам па-беларуску. Такое спалучэнне дзвюх моваў і габрэйскай тэматыкі (кніга не проста так называецца «Мяжа анёльскай аселасці»), як мне здаецца — яскравы прыклад таго, як у беларускай культуры злучаюцца розныя ідэнтычнасці», — тлумачыць Ганна Янкута.

У маіх кішэнях завісаюць буклеты
Ван Гог, Дэга, Босх, цыгарэты
Ключы, запальнічка і партманэт
Тэлефон з нумарамі і ў дадатак Манэ

Зыбін, Ротка, Цэслер, нешта матчына…
Маё ПТСР — амаль што спадчына
Усюды гараць лясы, уздымаецца дым
Акей, пераканалі, застаюся жывым

У слухаўках Дэбюсі і Скрабін
Нам патрэбны мір, казаў стары Рабін
Суседзі-сітхі вынялі светлавыя мячы
На вайне ўсё проста: крычы — не крычы

У маіх кішэнях усё справа налева
Накіды тэкстаў, канцоўка прыпеву
Спружынка гадзінніка, пажар і дым
Руйнуецца ўсё: Вавілон і Рым

*

спяць трамваі ды бязважка
ў рэйках блытаюцца сны
і кандуктары ў фуражках
засынаюць да вясны

ім прысняцца не пуцёўкі
не агні каля дарог
ім прымрояцца цыноўкі
на цыноўках насарог

хай сплятаюць агнякрыла
птушкі чарадзейны ўзор
калыханкаю панылай
загучыць уздых рысор

да вясны зіма бязмала
і згубіўшы каляю
рэйкі рэйкі шпалы шпалы
я кандуктару пяю

Каментары1

  • IL
    28.10.2026
    Прабач, Барыс. Мяне, мабыць, магіла выправіць. Неяк навеяла

    https://www.instagram.com/reels/DSPjv0DiOSr/

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць