У Беларусі дазволілі прадаваць ювелірныя вырабы праз інтэрнэт. Адпаведны ўказ 29 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент дазваляе беларускім суб’ектам гаспадарання гандляваць ювелірнымі вырабамі дыстанцыйна з выкарыстаннем інтэрнэту. Аднак новыя правілы тычацца толькі вырабаў беларускай вытворчасці, якія маюць спецыяльныя сродкі ідэнтыфікацыі — маркіроўку.
Мяркуецца, што гэтая мера дапаможа беларускім вытворцам ювелірных вырабаў пашырыць прысутнасць на ўнутраным рынку і павысіць канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі дзякуючы прыцягненню больш шырокага кола купцоў.
Некалькі гадоў таму ў Беларусі ўжо зацвердзілі правілы інтэрнэт-гандлю ювелірнымі вырабамі. Аднак яны прадугледжвалі даволі строгія патрабаванні да прадаўцоў, таму такая форма гандлю не атрымала шырокага распаўсюджвання.
Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы
Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну
Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы
Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары