У Бярозаўскім раёне кіроўца ўцёк з месца аварыі, у якой загінуў чалавек
ДТЗ адбылося ўвечары 8 лістапада ў аграгарадку Спорава Бярозаўскага раёна. Кіроўца аўтамабіля не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў апору лініі электраперадачы. У выніку аварыі загінуў адзін з пасажыраў, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама
34‑гадовы мясцовы жыхар, які не меў права кіраваць транспартным сродкам, ехаў на аўтамабілі Audi па вуліцы Піянерскай. Ён перавысіў хуткасць і сутыкнуўся з апорай ЛЭП.
30‑гадовы мужчына, які знаходзіўся на заднім сядзенні, загінуў на месцы. 23‑гадовы пасажыр, што ехаў спераду, не пацярпеў.
Пасля аварыі кіроўца ўцёк з месца здарэння, але неўзабаве яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса.
Каментары