Маршрутка ўрэзалася ў слуп на праспекце Незалежнасці непадалёк ад станцыі метро «Акадэмія навук».

Паводле версіі ДАІ, 47‑гадовая кіроўца аўтамабіля DS збочыла направа з другой паласы, у выніку чаго легкавік сутыкнуўся з маршруткай. Ад удару тая змяніла кірунак руху і ўрэзалася ў ліхтарны слуп.
«Трое пасажыраў маршрутнага таксі дастаўленыя ва ўстановы аховы здароўя для абследавання. Кіроўцы транспартных сродкаў і іншыя пасажыры ў медыцынскай дапамозене мелі патрэбы»,— дадалі ў ДАІ.
Каментары