Улада

ЗША заклікаюць Беларусь прывесці заканадаўства ў адпаведнасць з абавязальніцтвамі ў рамках АБСЕ

З адпаведнай заявай выступіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Іен Келі.

Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЭ Іен Келі, выступаючы 13 ліпеня перад Пастаянным саветам арганізацыі. Тэкст выступлення размешчаны на сайце місіі ЗША пры АБСЕ.

Келі адзначыў, што ЗША занепакоеныя ціскам на апазыцыю і незалежныя СМІ ў Беларусі. «Пасля некаторых паляпшэнняў у канцы 2008 года мы з шкадаваннем адзначаем, што ў далейшым адбывалася толькі бесперапыннае парушэнне нормаў АБСЕ», — сказаў ён.

Па словах Келі, асаблівую заклапочанасць выклікае напад 8 ліпеня на актывіста «Маладой Беларусі» Артура Фінькевіча пасля наведвання ім амбасады ЗША; папярэджанне двум журналістам радыё «Свабода» за працу без акрэдытацыі; затрыманне 9 ліпеня ў Віцебску апазыцыйнага актывіста Сяргея Каваленкі; допыты журналіста сайта charter97.org Наталлі Радзінай; да гэтага часу не адменены артыкул 193 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальнае пакаранне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

«Гэтыя выпадкі — толькі невялікая частка тых шматлікіх фактаў, якія сведчаць аб павелічэнні ціску і запалохванні незалежных СМІ і палітычнай апазіцыі ў Беларусі, — сказаў Кэлі. — Мы працягваем заклікаць урад Беларусі перагледзець свае законы аб СМІ, свабодзе сходаў і асацыяцый, аб палітычных партыях і іх рэалізацыю для прывядзення ў адпаведнасць з абавязальніцтвамі ў рамках АБСЕ. Мы гатовыя супрацоўнічаць з Беларуссю ў гэтай справе».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў17

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі1

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

На мінулым тыдні адбыліся ўцечкі персанальных даных з некалькіх беларускіх кампаній

У Магілёве сем штрафаў за перавышэнне хуткасці атрымала жанчына, якая нават не ходзіць2

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання12

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць