Здарэнні

І дзеда выратавалі, і ўнукаў

У Гарадоцкім раёне аднавяскоўцы выратавалі з вогненнага дома хворага дзеда і трох унукаў. Гаспадар дома, 61-гадовы пенсіянер, спраўляўся па гаспадарцы, спрабаваў сам патушыць агонь, ды нічога не атрымалася.

Як паведаміла Марына Фандо, прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, пажар адбыўся ўвечары ў жылым доме ў вёсцы Сцяпанавічы. Аднавяскоўцы — члены добраахвотнай пажарнай каманды Раман Гаголінскі, Уладзімір Палякоў і Аляксей Еўдакімаў, усе работнікі мясцовага сельскагаспадарчага кааператыва, — убачылі дым і адразу кінуліся на дапамогу.

У выніку да прыбыцця пажарных выратавалі ўнукаў гаспадара дома: 2002, 2004 і 2008-га года нараджэння і бацьку яго нявесткі, які выпісаўся з бальніцы пасля інсульту і меў патрэбу ў доглядзе.

Агнём знішчаныя дах дома, маёмасць, пашкоджаны летняя кухня і гаспадарчая пабудовы.

Мяркуецца, што прычына пажару — гульня дзяцей з агнём. У сям'і, дарэчы, ёсць яшчэ двое дзяцей. Сям'я наогул знаходзіцца на ўліку як праблемная. Раней пражывала ў доме, абсалютна непрыдатным для пражывання: з няспраўнай праводкай, паўразбуранай печчу. Таму работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выйшлі з ініцыятывай да кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліць сям'і новы дом.

Ды, відаць, шчасця больш тут не стала. Бацька дзяцей ужо год не жыве ў сям'і. Маці на момант пажару знаходзілася ў бальніцы з самым малым, якому меней за год.

Хутчэй за ўсё, будзе вырашацца пытанне аб пазбаўленні бацькоў бацькоўскіх правоў.

Невядома, чым бы скончылася гэтая "вогненная гісторыя", калі б не смелыя людзі. І не лішнім будзе ўспомніць пра тое, што запалкі дзецям не цацка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы42

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Абама і Клінтан заклікалі амерыканцаў выходзіць на пратэсты супраць палітыкі Трампа26

У Святланы Ціханоўскай новы дарадца па пытаннях экалогіі17

На развітанне з удавой Васіля Быкава прыйшлі 8 чалавек35

Сярэдні заробак у Беларусі бруднымі склаў $1067, у Мінску — $1470, але гэтай анамаліі ёсць тлумачэнне6

Беларусы паставілі ў Кіеве пункт нязломнасці10

15‑гадовы падлетак у Пінскім раёне прапаў тры дні таму, яго шукае больш за 100 чалавек

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы42

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць