Грамадства77

Дваццаць гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце

Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».

8 сьнежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР.

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай31

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

Целы галівудскага рэжысёра Роба Райнера і яго жонкі знойдзеныя ў іх доме ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай31

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць