Грамадства55

«Дзень, якога многія чакалі». Заснавальнік EPAM адрэагаваў на вызваленне 123‑х палітвязняў

«Сёння быў дзень, якога многія чакалі. Глыбокая ўдзячнасць Крыстаферу У. Сміту за намаганні, настойлівасць і разважлівасць, якая стаіць за гэтым. Дзякуй», — напісаў заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін у сацыяльнай сетцы LinkedIn пасля таго, як 13 снежня стала вядома пра вызваленне з беларускіх калоній 123 палітвязняў. На ягоны допіс звярнуў увагу Devby.io.

Аркадзь Добкін. Фота: «Наша Ніва»

Крыстафер У. Сміт, якому падзякаваў Добкін, — намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ва Усходняй Еўропе, а таксама ў пытаннях палітыкі і рэгіянальных спраў у Бюро па справах Еўропы і Еўразіі.

Да свайго допісу Добкін прыклаў спасылку на старонку сайта Дзярждэпартамента ЗША, якая прэзентуе Крыстафера У. Сміта.

У суботу 13 снежня адбыўся новы і на сёння самы маштабны этап вызвалення беларускіх палітвязняў — пасля візіту ў Мінск дэлегацыі ЗША на чале са спецпрадстаўніком Джонам Коўлам і абвяшчэнне аб зняцці амерыканскіх санкцый з беларускага калію. З турмы выйшлі 123 чалавекі — Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Марына Золатава і многія іншыя знакавыя фігуры.

Сярод вызваленых былі як мінімум чатыры беларускія айцішнікі:

  • 39‑гадовы праграміст Аляксандр Яшкін з Гродна. У пачатку 2024 года Гродзенскі абласны суд прысудзіў яго да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму паводле абвінавачвання за данаты, заклікі да захопу ўлады і г. д.
  • 49‑гадовая праграмістка Наталля Давыдка, выпускніца Мінскага радыётэхнічнага інстытута, была затрыманая ў студзені 2024 года, абвінавачаная ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці ды інш., прысуджаная да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
  • 34‑гадовая праграмістка Настасся Жыльская. Працавала ў Exadel, была затрыманая ў верасні 2024 года, абвінавачаная ў закліках да санкцый, распальванні варожасці ды інш. Паводле артыкулаў абвінавачвання магла быць асуджаная на тэрмін ад 4 да 12 гадоў.
  • 37‑гадовы айцішнік Віктар Мека. Ствараў кастамныя гульні і моды для Dota 2. Быў затрыманы ў лютым 2025 года, паводле артыкула аб закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Акрамя таго вядома, што ў спісе вызваленых чатыры супрацоўнікі прадпрыемства «Пеленг»: Карына Праташчык, Ірына Суржык, Вадзім Жукоўскі і Сяргей Зеляноўскі. 

Каментары5

  • Непрыемны
    15.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • навіна сапраўды ФАНТАСТЫЧНАЯ
    15.12.2025
    Шрэк,

    а ты чаго чакаў ? Маскоўскія танкі і акупацыю Менска? навіна сапраўды ФАНТАСТЫЧНАЯ, рухаемся да нацыянальнага дыялога.
  • Беларус
    16.12.2025
    Шрэк, Дык так і пра ваш варыянт можна сказаць, што ў вас нейкая калька з польскае.

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай6

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч57

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20264

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць