Грамадства

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень бяздомных жывёл

16 жніўня ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень бяздомных жывёл. Ініцыятарам устанаўлення такога дня выступіла Міжнароднае таварыства правоў жывёл (ISAR, США).

Праблема бяздомных жывёл актуальная для Беларусі. Паводле звестак зоаабаронцаў, штогод у краіне адлоўліваецца прыкладна 80 тысяч безнаглядных сабак і катоў, большасць з якіх забіваецца.

Пры гэтым забіванне часта робіцца негуманнымі метадамі: у многіх гарадах лаўцы жывёл самі распраўляюцца з імі. Выпадкі жорсткага абыходжання з жывёламі вельмі рэдка даходзяць да судоў. Напрыклад, у 2009 годзе судовы разбор вёўся толькі па трох такіх фактах.

Найбольш спрыяльная сітуацыя з бяздомнымі жывёламі склалася ў Мінску, дзе працуе прадпрыемства па часовым утрыманні жывёл «Фауна горада».

З 6 тысяч 630 бяздомных сабак і катоў, адлоўленых у сталіцы летась, 65% былі перададзеныя новым гаспадарам або ў зоаабарончыя арганізацыі.

Як мяркуе Ліпніцкі, колькасць безнаглядных жывёл значна скароціцца, калі ўвесці абавязковае чыпіраванне сабак і катоў, якія маюць гаспадароў.

Разам з гэтым, паводле яго слоў, неабходна ўвесці вялікі штраф для людзей, якія выкідваюць сваіх гадаванцаў на вуліцу.

Сёння «Фауна горада» правядзе чарговую акцыю па бясплатнай раздачы насельніцтву сабак і катоў. У звычайныя дні жывёліну можна атрымаць бясплатна, толькі калі яна знаходзіцца на прадпрыемстве менш як пяць дзён. За кожны дадатковы дзень утрымання сабакі ўстаноўлена плата ў 4.200 рублёў, ката — 2.100.

Апрача таго, сёння «Фауна горада» ўпершыню правядзе спаборніцтва сярод сабак уласных супрацоўнікаў. У перспектыве гэты конкурс плануецца зрабіць агульнагарадскім.

Напярэдадні Міжнароднага дня бяздомных жывёл 14 жніўня грамадскае аб’яднанне абароны жывёл «Эгіда» таксама правяло акцыю па пошуку гаспадароў для безнаглядных сабак і катоў. Прыкладна 100 бяздомных жывёл былі выстаўленыя ў сталічным парку Чэлюскінцаў.

Як мяркуе старшыня таварыства Наталля Бялянава, першым крокам да вырашэння праблемы бяздомных жывёл у Беларусі павінна стаць прыняцце закона аб абароне жывёл ад жорсткага абыходжання. Неабходна таксама вызначыць орган, які будзе займацца вырашэннем праблемы безнаглядных жывёл.

Апрача таго, павінна быць створана сістэма стэрылізацыі жывёл і прытулкаў для іх. Больш увагі варта надаваць інфармаванню людзей аб праблеме і выхаванні ў іх гуманнага стаўлення да бяздомных жывёл, упэўненыя ў таварыстве «Эгіда».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць