Эканоміка

Беларусь размесціць у Расіі рублёвыя аблігацыі

Беларусь у канцы верасня — пачатку кастрычніка плануе размясціць рублёвыя аблігацыі на фондавай біржы ММВБ. Пра гэта паведаміў 8 верасня ў Маскве на канферэнцыі ЕБРР член праўлення Ашчаднага банка Андрэй Голікаў.

Паводле яго слоў, праграма запазычанняў Беларусі зарэгістравана ў аб’ёме 15 млрд. расійскіх рублёў, аднак яна можа выйсці з меншым аб’ёмам. «Гэта залежыць ад Беларусі і ад сітуацыі на рынку», — цытуе Голікава РІА Новости.

Ён таксама адзначыў, што Ашчадны банк, які выступае арганізатарам размяшчэння, гатовы да здзелкі, эмітэнт вядзе падрыхтоўчую працу з біржай.

Нагадаем, 6 верасня міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў журналістам, што краіна не адмаўляецца ад планаў размясціць дзяржаўныя аблігацыі на расійскім рынку. «Мы плануем выйсці на пазыкі і на расійскім рынку, каб „прамацаць“ яго і цікавасць інвестараў да нашых каштоўных папер», — адзначыў ён.

Пра тэрміны размяшчэння аблігацый Харкавец гаварыць не захацеў, бо «ўрад увесь час адсочвае кан’юнктуру рынку».

Разам з тым ён паведаміў, што сума размяшчэння не будзе вялікая — 100–200 млн. долараў.

13 мая 2010 года прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, які дае ўраду права выпусціць у 2010–2011 гадах аблігацыі на суму да 2 млрд. долараў з тэрмінам абарачэння не менш за пяць гадоў і размяшчэннем за межамі Беларусі. Указ прыняты з мэтай прыцягнення замежных інвестыцый у беларускую эканоміку.

Нагадаем, у ліпені Беларусь ажыццявіла дэбютны выпуск еўрааблігацый на 600 млн. долараў.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor`s (S&P) прысвоіла дэбютнаму выпуску еўрааблігацый папярэдні доўгатэрміновы рэйтынг прыярытэтнага незабяспечанага доўгу «В+».

Дэбютны выпуск еўрабондаў прыцягнуў увагу шырокага кола інвестараў з розных рэгіёнаў свету і быў перападпісаны за тры разы. Заяўкі на ўдзел у размяшчэнні былі атрыманы ад 145 інвестараў на агульную суму 1,5 млрд. долараў. Сродкі ад дэбютнага размяшчэння паступілі на рахунак Мінфіна 3 жніўня.

У жніўні Беларусь ажыццявіла даразмяшчэнне еўрааблігацый яшчэ на 400 млн. долараў.

«Прыбытковасць да пагашэння даразмешчаных папер склала 8,251%, што дазволіла Рэспубліцы Беларусь знізіць сярэднеўзважаную прыбытковасць да пагашэння пяцігадовай пазыкі агульнай сумай 1 млрд. долараў да 8,7%», — заявіў Мінфін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр3

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд9

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць