Здароўе11

Боль у спіне

 — з ім рана ці позна сутыкаюцца ўсе. Праўда, да першых прыкмет немачы многія ставяцца занадта бестурботна: маўляў, пабаліць — і перастане. Між тым, болі ў спіне з’яўляюцца па зусім розных прычынах, у тым ліку — як сімптом сур’ёзнага захворвання.

Перш за ўсё, спіна можа балець з-за пазваночніка, асабліва калі ў вас сядзячая праца і адсутнічаюць фізічныя нагрузкі. Болі часта з’яўляюцца ў тых, хто па некалькі гадзін на дзень праводзіць за камп’ютарам або падоўгу стаіць на нагах. Калі не прымаць мераў, вашы мышцы могуць атрафіравацца, а з часам адбудзецца зрушэнне пазванкоў і зашчамленне карэньчыкаў спіннога мозга. І тады болі ў спіне стануць рэзкімі і нясцерпнымі. Часам гэта прыводзіць нават да частковай непрацаздольнасці, паколькі некаторыя віды работ чалавек ужо не можа выконваць.

Калі ваша праца звязаная з неабходнасцю доўга сядзець або стаяць на адным месцы, для прафілактыкі атрафіі пазваночніка старайцеся кожныя паўгадзіны выконваць размінку: прайдзіцеся па пакоі, а яшчэ лепш — зрабіце некалькі простых практыкаванняў для пазваночніка (нахілы наперад і ў бакі, прагін назад). Іх карысна выконваць штодня на працягу 10–15 хвілін.

Вам даводзіцца доўга стаяць? Старайцеся раўнамерна размяркоўваць вагу цела на абедзве нагі або, прынамсі, пераступаць з нагі на нагу. Калі падымаеце прадмет з падлогі, трымайце спіну прама. Пры пераносе цяжараў часцей спыняйцеся і перакладайце груз з адной рукі ў другую. Таксама не варта насіць абутак з абцасам вышэй за 4 см. Звярніце ўвагу на ваш ложак — медыкі нездарма раяць спаць на цвёрдай паверхні. Падчас сну на вельмі мяккім матрацы ваш пазваночнік можа моцна прагінацца, што выклікае нагрузку на мышцы. Спачатку спіна за ноч стамляецца, а потым пачынае балець.

Боль у вобласці спіны можа паказваць і на няправільнае харчаванне. Так, недахоп мінеральных рэчываў — кальцыю, фосфару, калію і магнію — вядзе да астэапарозу, які робіць косці крохкімі. Таму ў рацыён неабходна рэгулярна ўключаць тлусты тварог, капусту, моркву, фасолю, гарох, рыс, буракі, грэцкія арэхі і фундук. А вось ужывання ў ежу белага цукру, наадварот, варта пазбягаць: яго засваенне арганізмам патрабуе расходу карысных рэчываў і аслабляе пазваночнік.

Таксама варта памятаць, што далёка не заўсёды болевыя адчуванні ў спіне азначаюць праблемы менавіта з ёю — яны могуць быць звязаныя і з унутранымі органамі. Напрыклад, у левую частку спіны можа аддаваць сардэчны боль, а сімптомам неладоў з жоўцевым пузыром можа быць ныючы боль у правай частцы спіны.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе4

18-гадовай мінчанцы падалося, што на яе напалі, вывезлі ў лес і адабралі грошы1

У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»1

У Берліне паказалі оперу пра ПВК «Вагнер». У пастаноўцы ўдзельнічае і беларуская спявачка2

У Мінску паставілі бронзавы помнік качцы, якая летась стала любіміцай сталіцы2

Пяцёра школьнікаў у Слоніме разграмілі будынак былой школы

На мужчыну ў Лунінцы ўпала шпакоўня, у яго цяжкія цялесныя пашкоджанні

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць