Варшаўскі акружны суд прыняў рашэньне не арыштоўваць аднаго зь лідэраў чачэнскіх сэпаратыстаў Ахмеда Закаева, затрыманага ў чацьвер у Варшаве. Паведамляецца, што ён на волі. Суд разглядаў заяву пракуратуры Польшчы арыштаваць Закаева.
Кіраўнік ураду Рэспублікі Ічкерыі ў выгнаньні Ахмед Закаеў прыбыў у Польшчу для ўдзелу ва Ўсясьветным чачэнскім кангрэсе. Масква дамагаецца арышту і выдачы Закаева, цьвердзячы, што ён вінаваты ў тэрарызьме. Польскія ўлады раней паабяцалі затрымаць Закаева, але дадалі, што не зьбіраюцца выдаваць яго Расеі.
-
У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі
-
Трамп заявіў, што з Іранам яго задаволіць толькі «ідэальная здзелка». А проста добрую ён мог бы заключыць проста зараз
-
У Італіі беларуса падазраюць ва ўдзеле ў злачыннай групе
Каментары