Грамадства

Медыкі не выключаюць магчымасці ўспышак захворванняў на грып ужо ў кастрычніку

Мінскія медыкі не выключаюць магчымасці ўспышак захворванняў на ВРВІ і грып да пачатку эпідэмічнага сезону — ужо ў кастрычніку. Пра гэта заявіла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка на брыфінгу 21 верасня.

Паводле яе слоў, эпідэмічны ўздым захворванняў на ВРВІ і грып чакаецца ў традыцыйныя для Беларусі і Мінска тэрміны: студзені-лютым. «Але, тым не менш, улічваючы, што ў цыркуляцыі захоўваецца пераважнае значэнне віруса, А (H1N1), нельга выключыць фарміраванне невялікіх усплёскаў ці ўспышак захворванняў ужо пачынаючы з кастрычніка», — сказала Фісенка.

Такі прагноз, адзначыла яна, ускосна пацвярджае цяперашняя сітуацыя з захворваннямі на ВРВІ у Мінску.

Інтэнсіўны сезонны прырост захворвання пачаўся ў сярэдзіне верасня, тады як звычайна ён адзначаецца з канца месяца.

«На сёння агульны лік захварэлых штодзень фіксуецца на адзнацы ад 4,5 да 5 тыс. выпадкаў», — сказала Фісенка.

Паводле яе слоў, гэта на 30–40% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, і традыцыйна зыходзячы з сярэдніх шматгадовых даных. Дыягназ грыпу пакуль клінічна не ўстаноўлены ні аднаму з хворых, аднак «моцна ідэнтыфікуюцца традыцыйныя рэспіраторныя вірусы».

Спецыяліст прагназуе, што ў цяперашнім сезоне будуць цыркуляваць тыя ж вірусы, што і ў мінулым.

Гэта і вірус т.зв. свінога грыпу, А (H1N1), які па выніках даследавання імунітэту прысутнічае сярод насельніцтва горада, традыцыйныя для Беларусі вірусы грыпу, А (H3R2) і A (H1N1) сезонны. Чакаецца таксама актыўная цыркуляцыя змешаных інфекцый, пры якіх у хворага адначасова прысутнічае некалькі вірусаў, напрыклад адэнавірус і вірус грыпу B або вірус парагрыпу. «Гэта абумоўлівае больш моцную клінічную форму захворвання і больш цяжкія выпадкі захворвання», — адзначыла Фісенка.

Паводле яе слоў, вірус грыпу B наўрад ці будзе мець ролю ў фарміраванні захворванняў у новым эпідсезоне. Гэты вірус цыркуляваў у канцы мінулага эпідсезону і захоўваўся ў міжэпідэмічны летні перыяд, таму амаль 90% сталічных жыхароў маюць да яго імунітэт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?16

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ўвечары ў цэнтры Мінска знікла электрычнасць1

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум3

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?22

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?16

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць