Меркаванні88

Як Лукашэнка «разводзіць» расейскіх журналістаў

«Пайшоў значны прырост насельніцтва» і іншыя чэснасці.

1 кастрычніка беларускі кіраўнік зноў будзе мець зносіны з журналістамі расейскіх СМІ. Напярэдадні гэтай падзеі газета «Салідарнасць» вырашыла супаставіць некаторыя заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя на папярэдніх прэс-канферэнцыях падобнага кшталту, з тым, што ёсць насамрэч.

Каб далёка не хадзіць, зазірнем для пачатку ў 2009 год. Тады Лукашэнка, у прыватнасці, паведаміў расейскім журналістам, што ў Беларусі тры гады таму дэмаграфічная сітуацыя стала змяняцца --

«пайшоў значны прырост насельніцтва».

«Салідарнасць» звярнулася да дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

2005 год -- 9 млн. 800 тыс.

2006 год -- 9 млн. 751 тыс.

2007 год -- 9 млн. 714 тыс.

2008 год -- 9 млн. 690 тыс.

2009 год -- 9 млн. 493 тыс.

2010 год (на 1 верасня) -- 9 млн. 466 тыс.

Вы тут «значны прырост» хоць дзе-небудзь бачыце? Ці хаця б проста прырост?

Вышэйзгаданая заява дыктатара (як, зрэшты, і многія іншыя) была разлічана на тое, што расейскія журналісты павераць яму на слова і не стануць параўноўваць сказанае хоць бы з афіцыйнай інфармацыяй.

А цяпер, мабыць, самая знакамітая гісторыя, звязаная з адкрыццямі беларускага кіраўніка на сустрэчах з расейскімі журналістамі. У 2006 годзе кіраўнік Беларусі расказаў, што ў калгасе, прададзеным Нацбанку, даяркі атрымліваюць па 600 даляраў за месяц. Газета «Салідарнасць» па гарачых слядах звярнулася тады ў падшэфную гаспадарку Нацыянальнага банка -- ААТ «Александрыйскае» - і працытавала словы Лукашэнкі, чым вельмі развесяліла супрацоўніц бухгалтэрыі. Адсмяяўшыся, яны распавялі, што сярэдні заробак у даярак складае каля 600 тысяч рублёў (па тым курсе гэта менш за 300 даляраў).

Тым не менш,

на наступнай прэс-канферэнцыі, у 2007 годзе, беларускі кіраўнік «давёў» заробак даярак да 700-800 USD. А на леташняй сустрэчы з расейскімі журналістамі гэтая лічба вырасла ўжо да 1000 даляраў.

На жаль, Нацыянальны статыстычны камітэт не прыводзіць асобных дадзеных па даходах даярак. Але для таго, каб зрабіць высновы, дастаткова азнаёміцца з афіцыйнымі звесткамі аб заробках аграрыяў у цэлым.

За студзень-жнівень 2010 года сярэдняя налічаная зарплата ў сельскай гаспадарцы склала 776.541 рубель (каля 250 даляраў па цяперашнім курсе).

Каментары8

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць