Здарэнні

Беларус «замініраваў» расійскі самалёт

У Валгаградзе аварыйна сеў пасажырскі самалёт Як-42, які здзяйсняў рэйс «Масква — Грозны».

У валгаградскім аэрапорце аварыйна сеў пасажырскі самалёт Як-42, які здзяйсняў рэгулярны рэйс «Масква — Грозны». На яго борце было 73 пасажыры. «Тэлефоннага мінёра» затрымалі ў Мінску.

Прычынай аварыйнай пасадкі стала фальшывае паведамленне пра нібы закладзеную на борце авіялайнера бомбу. Як адзначае сайт «Малороссия», праверка паказала, што ніякай бомбы не было. Тым не менш, праверка доўжылася больш за дзве гадзіны, а пасажыры ў выніку прыбылі ў Грозны з трохгадзінным спазненнем.

Пра бомбу паведаміў невядомы, які патэлефанаваў у аэрапорт «Унукава».

Следчыя высветлілі, што тэлефанаванне было зробленае з Мінска.

Праваахоўнікі кажуць, што наўрад ці мужчына, які званіў, хацеў сарваць палёт — мяркуючы па запісе тэлефанавання, ён быў у крайняй стадыі алкагольнага ап’янення. Нягледзячы на гэта, дыспетчары вырашылі ўсё ж не рызыкаваць і сказалі пілотам пасадзіць самалёт у Валгаградзе.

Праваахоўнікі затрымалі 40-гадовага мінчука. Як высветлілася, мужчына адначасова «замініраваў» адразу два расійскія самалёты. Спачатку ён паведаміў пра бомбу на самалёце Масква — Сінгапур, а праз 5 хвілін — пра меркаваны выбух на самалёце Масква — Грозны.

У першым выпадку «тэлефонны мінёр» тэлефанаваў з мабільнага, а ў другім — з хатняга тэлефона ў Мінску.

Абодва нумары належалі аднаму і таму ж чалавеку — 40-гадоваму Дзмітрыю М.

Яго затрымалі ва ўласнай кватэры, інфармуе «Газета. Ru». У мужчыны гэта не першае падобнае злачынства. Раней яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за тры выпадкі «тэлефоннага мініравання» беларускіх самалётаў і скіроўвалі на прымусовае лячэнне.

Па словах затрыманага, на званкі ў Маскву ён вырашыўся пасля чарговай сваркі са сваякамі. Цяпер гэта версія правяраецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Праваслаўнага блогера, «героя СВА», пасадзілі на 15 гадоў за згвалтаванне чацвёртакласніцы7

У Нарвегіі сына кронпрынцэсы затрымалі перад судом па справе аб сэксуальным гвалце. А сама прынцэса сябравала з Эпштэйнам5

Беларусы заўважылі на небе адразу чатыры Месяцы ФОТАФАКТ1

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць5

У гурта Relikt выйшаў новы альбом Ramantyzm1

Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца3

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму. Вось як яна выглядала19

У матчы чэмпіянату Італіі фанат гасцей шпурнуў петарду на поле. Галкіпера аглушыла, фанату адарвала некалькі пальцаў

Севярынец спрадасць унікальныя календары са сваімі турэмнымі малюнкамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць