Дыспетчар «хуткай дапамогі» 28 верасня патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што іх брыгада выязджала ў Ілью (Вілейскі раён Мінскай вобласці) аказваць дапамогу жанчыне, якую моцна пабіў яе брат.
Не паспелі міліцыянеры пачаць разбор здарэння, як праз 10 хвілін у дзяжурную часць з той жа Ільі пазваніў п’яны мужык і сказаў:
я тут сваю сястру як след павучыў жыццю, прыязджайце.
«Вось што значыць высокая грамадзянская пазіцыя адказнага чалавека!», — адзначыў намеснік начальніка райаддзела міліцыі Андрэй Дударчык.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары