Улада44

Някляеў тут ні пры чым

Лідару кампаніі «Гавары праўду!» нічога не вядома пра рэкламныя ўлёткі, якія ўкідваюцца ў паштовыя скрыні грамадзян ад яго імя.

Прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта Беларусі, лідару кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміру Някляеву нічога не вядома пра рэкламныя ўлёткі, якія ўкідваюцца ў паштовыя скрыні грамадзян ад яго імя.

Як раней паведамлялася, 6 кастрычніка падчас сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Сяргеем Лебедзевым старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына папрасіла маскоўскае аддзяленне Выканкама СНД устанавіць, хто размясціў замову на выраб рэкламных улётак аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта на растоўскім прадпрыемстве.

Ярмошына прадэманстравала Лебедзеву рэкламную ўлётку Някляева, якую ўкідаюць выбаршчыкам у паштовыя скрыні. Паводле яе слоў, бачны адразу некалькі парушэнняў — датэрміновая агітацыя, выраб рэкламнай прадукцыі за кошт неўстаноўленых крыніц і яе выраб на тэрыторыі іншай дзяржавы.

Як заявіў Някляеў, з самага пачатку матэрыялы з лагатыпам кампаніі «Гавары праўду!» выкарыстоўваліся для правакацый.

«Як толькі мы пачалі кампанію, сталі распаўсюджваць паштоўкі, у якіх прапанавалі людзям пісаць у Адміністрацыю прэзідэнта пра свае праблемы, паштоўкі выкарыстоўваліся для правакацый. Замест апісання праблем у іх былі напісаныя абразы і пагрозы. Гэта значыць, нас спрабавалі падставіць пад артыкул аб абразе прэзідэнта», — сказаў Някляеў.

Ён таксама нагадаў, што паштоўка з лагатыпам кампаніі «Гавары праўду!» з пагрозамі была кінутая ў паштовую скрыню шэф-рэдактара недзяржаўнай газеты «Народная воля» Святланы Калінкінай. «Гэта таксама была яўная правакацыя», — адзначыў Някляеў.

«Я не магу адказваць за нейкія правакацыйныя дзеянні. Сёння кожны нават дома можа надрукаваць улётку з нашым лагатыпам, кінуць яе ў паштовую скрыню суседу, а потым сказаць: «Вось, глядзі, заўчасная агітацыя».

Але я заяўляю — мая ініцыятыўная група гэтым не займаецца», — сказаў Някляеў.

«Мы не збіраемся на такой дробязі спаліць кампанію, на якую затрачана вельмі шмат сіл. Гэтага рабіць ніхто не будзе, гэта проста глупства. Я магу сказаць толькі адно — няхай Ярмошына сапраўды высветліць, хто гэтым займаецца», — падкрэсліў лідар кампаніі «Гавары праўду!».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць