Літаратура88

Раман з «Кнігарні «Наша Ніва» выйшаў у Польшчы

«Рыбін горад» на польскую пераклала Малгажата Бухалік.

«Рыбін горад» Наталкі Бабінай на польскую пераклала Малгажата Бухалік.

Як паведаміла аўтарка, у Польшчы ўжо запланаваны прома-тур у падтрымку кнігі. Прэзентацыі адбудуцца ў Варшаве, Кракаве, Беластоку, Ольштыне, Бялападлясцы. Адметна, што

ў Кракаў Наталка Бабіна запрошана для ўдзелу ў Міжнародным кніжным кірмашы.

Раман «Рыбін горад» па-беларуску выйшаў у 2007 годзе. Яго падзеі адбываюцца напярэдадні і падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Там прысутнічаюць пазнавальныя персанажы і рэаліі Беларусі. Хаця сама аўтарка зазначыла: «Для іх, мастацтвазнаўцаў у цывільным, дадам, што дзеянне адбываецца ў 2012 годзе».

Замовіць кнігу на беларускай мове можна тут.

Кніга, якая разбурае стэрэатыпы. Анатацыя да польскага выдання

Смелы беларускі раман: над Бугам, у памежнай зоне, у вёсцы Дабрацічы гіне яе найстарэйшая жыхарка, бабця Макрына. Хто і навошта ўсыпаў атруту ў яе кубак з кавай на верандзе? Ці бабця насамрэч была вядзьмаркай, як казалі ў наваколлі? А калі так, ці можа яна пасля смерці пакараць сваіх забойцаў і абараніць вёску ад знішчэння?

Аўтарка апісала рэаліі з жыцця сучасных беларусаў, якія, напэўна, здзівяць палякаў: прыватныя фірмы, вялікія грошы, інтэрнэт у хатах, а з другога боку — мяшанка моў, культур і рэлігій, мясцовая свядомасць сягае да часоў Берасцейскай уніі –

усё моцна адрозніваецца ад сумнага стэрэатыпу краіны пад ботам правінцыйнага дыктатара.

Паглядзіце праз гэтую кнігу на сапраўдную Беларусь, і калі вам гэта спадабаецца, едзьце летам на Буг шукаць у адлюстраванні рыбінага горада казачныя скарбы львоўскага ювеліра.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць