Улада55

«Белсат» пакажа ролікі ўсіх кандыдатаў

Ад сяння па 26 кастрычніка.

Незалежны спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» з 12 кастрычніка пазнаёміць гледачоў з усімі прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта.

Паводле прэс-сакратара «Белсату» Сяргея Пелясы, пра кожнага з патэнцыйных кандыдатаў тэлеканал зняў відэаролік. Кожны атрымае бясплатны эфірны час яшчэ на стадыі збору подпісаў.

Ролікі працягласцю 2–3 хв. распавядуць пра біяграфіі, асабістае жыццё і тэзісы праграмаў прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Кліпы знятыя не ў сухім афіцыёзным стылі, а жыва, цікава і аб’ектыўна.

Ролікі будуць паказвацца ў трох розных блоках па пяць кліпаў з 12 да 26 кастрычніка. Блокі будуць дэманстравацца ў найлепшы эфірны час – пасля інфармацыйнай праграмы «Аб’ектыў» а 17.05 і 21.25

увечары і раніцаю пасля паўтору галоўнага выдання «Аб’ектыву» каля 7.25. Чарговасць паказу ролікаў у рамках блоку будзе ратацыйнаю.

Сяргей Пеляса кажа, што такім чынам усе кандыдаты атрымаюць роўныя магчымасці. Кожная асоба будзе рэпрэзентаваная 8 разоў.

У першы і два апошнія дні эфіру блокі будуць прэзентавацца толькі ў вечаровы час.

Адначасова ролікі будуць размешчаныя і ў інтэрнэце на сайце тэлеканалу belsat.eu для тых, хто не мае магчымасці глядзець «Белсат» праз спадарожнік.

Ролікі тых прэтэндэнтаў, што адмовяцца ад прэзідэнцкай гонкі, будуць здымацца з эфіру «Белсату».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць