Рабаўнікі ўзламалі дзвярныя засовы і вынеслі з вясковага магазіна ежу.
У вёсцы Запруддзе (Шаркоўшчынскі раён) абчысцілі краму. Рабаўнікі ўзламалі дзвярныя засовы і вынеслі з вясковага магазіна ежу, алкаголь, цыгарэты на суму больш за 4 млн рублёў.
Міліцыя хутка адшукала злачынцаў. Рабаўнікамі апынуліся маладыя дзяўчаты. Адна 17-гадовая вучаніца мясцовага ПТВ. Другая на год старэйшая за яе, беспрацоўная. Супраць маладых рабаўніц 13 кастрычніка пракуратура завяла крымінальную справу.
Каментары