Улада

Валер Мазынскі: Мілінкевіча будзем кідаць у народ

Прайшло чатыры месяцы з часу абраньня Аляксандра Мілінкевіча адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў. Ці зьмяніла вялікая палітыка Мілінкевіча-чалавека? Ягоны сябар і іміджмэйкер, тэатральны рэжысэр Валер Мазынскі, кажа, што так.

Аляксандра Мілінкевіча ў паездках па краю суправаджае невялікая група дарадцаў. На фота: Аляксандар Мілінкевіч у Баранавічах. Зьлева ад яго: Валер Мазынскі, Аляксей Янукевіч - адказны за арганізацыю паездак адзінага кандыдата, Павал Мажэйка - былы палітвязень, які выконвае функцыю прэс-сакратара.

Прайшло чатыры месяцы з часу абраньня Аляксандра Мілінкевіча адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў. Ці зьмяніла вялікая палітыка Мілінкевіча-чалавека? Ягоны сябар і іміджмэйкер, тэатральны рэжысэр Валер Мазынскі, кажа, што так.

"Наша Ніва": Што зьмянілася ў характары А.Мілінкевіча за чатыры месяцы?

Валер Мазынскі: З тэарэтыка адзіны пачаў ператварацца ў практыка. Пратаптаў нагамі не адзін дзясятак кілямэтраў рэгіянальных сьцежак. Гэта надало яму больш адчуваньня тых праблемаў, якімі жывуць людзі, а яшчэ ў большай ступені дапамагло знаходзіць тыя аргумэнты ў размовах зь людзьмі, якія маглі б зьнішчыць ўплыў замбаваньня, якім пакрыла Беларусь лявіна дзяржаўных СМІ. Знаёмствы з рэчаіснасьцю яго ў добрай ступені раззлавалі. Прысутнасьць у яго характары выхаванасьці, такту, інтэлігентнасьці - якасьцяў, якія ня надта ўхваляюцца электаратам Лукашэнкі, паступова пачынае афарбоўвацца новымі "колерамі": воляю, рашучасьцю, атакаваньнем, у добрым сэнсе жорсткасьцю.

"НН": А ці пасуе яму гэтая жорсткасьць?

ВМ: Пасуе ці не пасуе, але жорсткасьць будзе разьвівацца ў Аляксандру Мілінкевічу ў той ступені, у якой ён будзе пранікацца рэчаіснасьцю, паглыбляцца ў праблемы грамадзтва. Болевы парог у яго будзе паніжацца, і гэта ўжо заўважна. Іншым разам яго ўжо даводзіцца нават і стрымліваць.

"НН": Вы шмат езьдзілі з сп.Аляксандрам па рэгіёнах. У якіх умовах ён лепш пачуваецца?

ВМ: Калі ён бачыць запалоханыя вочы, калі людзі відавочна яго пазнаюць, але баяцца падысьці - ён пачуваецца няўтульна. А вось калі падыходзяць людзі, пазбаўленыя страху, пытаюцца, крытыкуюць, спадар Аляксандар з задавальненьнем ідзе на размову з такім чалавекам як з роўным. З рабом жа заўсёды пачуваесься няўтульна. На рынках вольных людзей болей. На прадпрыемствах, у ВНУ - болей тых, хто баіцца.

"НН": Чаго сп.Мілінкевічу яшчэ бракуе?

ВМ: Вялікай аўдыторыі, сталічнай энэргетыкі. А гэта - толькі практыка. Палітык заўсёды нараджаецца са штодзённага кантакту зь людзьмі. У тэорыі ён засыхае. Таму ўлады й баяцца пускаць адзінага ў народ, да людзей. У невялікіх гарадах гэбэшнымі камэрамі людзей лягчэй запалохаць, у адносінах са сталічным жыхаром гэта не спрацуе. Ягоны выхад да менчукоў мусіць адбыцца ў першыя ж дні агітацыйнай кампаніі. Яго трэба кідаць у народ. І Мілінкевіч да гэтага гатовы.

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць