Ад рэдакцыі3535

Як гэта па-нашаму?

«Наша Ніва» рыхтуе да друку кулінарную кнігу нашай зямлячкі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка» і просіць чытачоў дапамагчы аднавіць беларускія назвы розных гатункаў мяса.

«Наша Ніва» рыхтуе да друку кулінарную кнігу нашай зямлячкі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка» і просіць чытачоў дапамагчы аднавіць беларускія назвы розных гатункаў мяса.

«Наша Ніва» рыхтуе да друку цікавае і патрэбнае выданне — кулінарную кнігу нашай зямлячкі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка», якая выйшла ў свет у першы раз у Вільні ў 1854 годзе па-польску і з таго часу больш як паўтара дзесяткі разоў перавыдавалася — кожны раз па-польску.

І вось зараз гэтая кніга, якую Уладзімір Караткевіч назваў «першай нашай кулінарнай кнігай» і якая, акрамя таго што ўтрымлівае мноства цікавых кулінарных рэцэптаў, дае яскравую карціну жыцця нашых продкаў, неўзабаве мае выйсці ў серыі «Кнігарня «Нашай Нівы».

Некаторыя з рэцэптаў друкаваліся ў «Нашай Ніве» і кожны раз выклікалі дасціпныя і карысныя для перакладчыкаў каментары чытачоў, абазнаных і ў беларускай мове, і ў беларускіх кулінарных традыцыях.

Вось чаму,

сутыкнуўшыся з цяжкасцямі перакладу, перакладчыкі, упэўненыя ў філалагічнай і кулінарнай таленавітасці чытачоў «НН», вырашылі менавіта да іх звярнуцца па дапамогу.

Гаворка пра разбор жывёлін. Вядома, што методыка такога разбору у кожнай краіне свая, гатункі мяса адрозніваюцца па назвах і кулінарнаму выкарыстанню. У кнізе Завадскай разбор таксама спецыфічны. На жаль, менавіта беларускіх назваў гэтых частак тушаў жывёлін мы не ведаем. Польскімі ці расейскімі калькамі карыстацца не хацелася б. Можа, вы памятаеце, як тое ці іншае мяса называлася ў вашай вёсцы ці горадзе? Як тую ці іншую частку называў дзед, калі калоў бычка? Як называлася тое, што ваша бабуля запякала ў печы і што клала ў суп?

Просім чытачоў дапамагчы аднавіць беларускія назвы розных гатункаў мяса.

Пачнем з ялавічыны. На малюнку вы бачыце схему разбора вала, прыведзеную у кнізе Завадзскай. Якія беларускія адпаведнікі польскім назвам гэтага мяса вы прапануеце выкарыстоўваць?

Каментары35

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць