Эканоміка

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц паменшыліся на 157 млн. долараў

На 1 лістапада міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, паводле звестак Нацбанка, склалі 5 млрд. 827,8 млн. долараў. За месяц яны паменшыліся на 157 млн. долараў (на 2,6%). Пры гэтым у параўнанні з пачаткам 2010 года золатавалютныя рэзервы (ЗВР) павялічыліся на 175,3 млн. долараў (3,1%).

У структуры ЗВР рэзервовыя актывы ў замежнай валюце склалі 3.064,50 млн. долараў, знізіўшыся за кастрычнік на 407,70 млн. (11,7%). З пачатку года іх аб’ём вырас на 544,60 млн. долараў (21,6%).

Манетарнае золата павялічылася за кастрычнік на 245,3 млн. долараў (26,3%) і на 1 лістапада дасягнула 1.179,20 млн. долараў супраць 821,1 млн. долараў на 1 студзеня.

Іншыя актывы на 1 лістапада склалі 1.004,60 млн. долараў, што на 728,50 млн. долараў (42%) менш, чым на пачатак года.

СДР (спецыяльныя правы пазычання) склалі 579,5 млн. долараў супраць 578,4 млн. на 1 студзеня 2010 года.

Асноўнымі крыніцамі павелічэння міжнародных рэзервовых актываў з пачатку года сталі сродкі, што паступілі ад МВФ, ад продажу пакета акцый ААТ «Белтрансгаз», размяшчэння Рэспублікай Беларусь еўрааблігацый на міжнародным рынку, а таксама аперацый Нацбанка на ўнутраным рынку.

У прыватнасці, у лютым Беларусь атрымала 625 млн. долараў за продаж пакета акцый ААТ «Белтрансгаз», у сакавіку — крэдыт МВФ на 670 млн. долараў. У жніўні ў Беларусь паступіў 1 млрд. долараў ЗША ад размяшчэння дэбютнага выпуску еўрабондаў.

Па планах Нацбанка, за 2010 год ЗВР павінны павялічыцца на 0,5–1,83 млрд. долараў, гэта прадугледжана асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на гэты год.

Аднак незалежныя эксперты прагназуюць пагаршэнне сітуацыі з ЗВР у сувязі з рашэннямі ўрада павялічыць даходы насельніцтва.

Нагадаем, з 1 лістапада ў Беларусі тарыфная стаўка першага разраду павышана на 31%, мінімальная зарплата — больш чым на 54%, пенсіі — у сярэднім на 10%, памер бюджэту пражытачнага мінімуму і дзяржаўных дапамог — на 3,1%.

Павышэнне зарплат выкліча рост попыту на імпартныя тавары і валюту — значыць, сітуацыя з золатавалютнымі рэзервамі пагоршыцца, тлумачаць эксперты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі10

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць