Спорт66

БАТЭ разграміла мінскае «Дынама» — 4:0

Каб у сёмы раз стаць чэмпіёнам Беларусі па футболе (і пяты раз запар!) ў двух турах БАТЭ дастаткова набраць адзін бал.

У панядзелак, 8 лістапада, прайшоў заключны матч 31-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Барысаве сустракаліся БАТЭ і мінскае «Дынама».

БАТЭ разграміла мінчукоў з лікам 4:0 (Бардачоў, 18, Бага, 27, Валадзько, 60, Юрэвіч, 80).

Такім чынам Барысаў узяў рэванш за паразу ў сумнавядомым матчы другога круга 22 верасня, калі барысаўскі клуб прайграў на сваім полі 1:3, а «Дынама» потым было пакаранае за нацысцкія выкрыкі сваіх заўзятараў

БАТЭ: Гутар, Ліхтаровіч (Аляхновіч, 51), Шытаў, Юрэвіч, Валадзько, Брэсан, Радзькоў, Паўлаў (Няхайчык, 56), Бардачоў, Радзівонаў (Скавыш, 73), Бага.

Пасля 31 туру: БАТЭ — 69, Шахцёр — 63, Мінск — 54, Дынама Мінск — 53, Белшына — 45, Нафтан — 43, Дынама Брэст — 43, Дняпро — 40, Віцебск — 32, Нёман — 25,Тарпеда — 22, Партызан — 19.

Да канца чэмпіянату засталіся два туры.

13 лістапада «Шахцёр» згуляе ў Салігорску з «Нёманам», а БАТЭ ў Бабруйску — з «Белшынай».

21 лістапада БАТЭ і «Шахцёр» згуляюць у апошнім туры паміж сабой у Барысаве.

Каб сёмы раз — і пяты раз запар — стаць чэмпіёнамі Беларусі па футболе

БАТЭ дастаткова ў двух турах набраць адзін бал. Верагодна, што лёс залатых медалёў вырашыцца ўжо ў гэту суботу.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?26

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Гістарычная Менка прачнулася і выйшла з берагоў7

«Выглядае як акцыя жывадзёраў»: у розных раёнах Мінска нехта раскідвае пацучыны яд9

За два дні на выратавальны ўкол Ксюшы з Магілёва сабралі рэкордныя $300 тысяч. Мама здала яе ў дзетдом, а чужыя людзі б’юцца за жыццё дзіцяці5

Уручаныя прэміі «Залатой маліны»1

Учора ўвечары ў цэнтры Мінска знікла электрычнасць1

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум3

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?26

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць