Грамадства

Банкаўскас наркотыкі не перавозіў, але этыку парушыў

Дэпартамент паліцыі Літвы 8 лістапада паведаміў, што не знайшоў пацверджанняў таму, што затрыманы ў жніўні гэтага года ў Беларусі ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі Літвы Лаймонас Банкаўскас перавозіў наркотыкі, аднак абвясціў, што паліцэйскі парушыў этыку.

«З прычыны, што з Беларусі не паступіла дадатковай інфармацыі, няма падставаў сцвярджаць, што Банкаўскас здзейсніў злачынства і перавозіў наркотыкі», — сказаў журналістам кіраўнік Дэпартамента Упраўлення ўнутраных расследаванняў Угнюс Чыжунас.

Паводле яго словаў, падчас службовага расследавання высветлілі, што

Банкаўскас ездзіў у Беларусь за больш танным палівам, што магло негатыўна адбіцца на яго іміджы і іміджы паліцыі. Таму падчас расследавання канстатавалі, што ён парушыў службовую этыку.

Па словах Чыжунаса, гэта не першы выпадак, калі Банкаўскас парушае службовую этыку. У дачыненні да яго праводзілі яшчэ чатыры службовыя праверкі.

«Прапануецца правесці пазачарговую атэстацыю, падчас якой яго правераць на прафпрыдатнасць», — сказаў Чыжунас.

Для аб’ектыўнай ацэнкі законнасці дзеянняў Банкаўскаса і расследавання акалічнасцяў яго затрымання ў Беларусі Дэпартамент паліцыі Літвы звяртаўся ў літоўскую Генпракуратуру з просьбай прадставіць усю наяўную інфармацыю па справе аб затрыманні гэтага паліцэйскага і звярнуцца ў Генпракуратуру Беларусі для атрымання копіі крымінальнай справы.

Аднак беларуская Генпракуратура ніякіх дакументаў не дала.

Абагульняючы вынікі расследавання версій, якія тлумачаць з’яўленне наркотыкаў у машыне Банкаўскаса, канстатавалі, што падчас расследавання беларускія праваахоўныя органы не далі ніякай інфармацыі, таму няма падставаў сцвярджаць, што Банкаўскас здзейсніў злачынства (перавозіў наркотыкі). Няма таксама падставаў сцвярджаць, што Банкаўскас ведаў пра тое, што ў яго машыне знаходзяцца наркотыкі. Падчас службовага расследавання не было атрымана аб’ектыўных дадзеных, якія дазваляюць высветліць, хто мог пакласці ў машыну Банкаўскаса наркотыкі.

Падчас расследавання высветлілася, што аўтамабілем Банкаўскаса часта карысталася высветленая ў выніку расследавання асоба (не паліцэйскі), у якога ёсць бізнэс-сувязі ў Беларусі.
Аднак інфармацыі аб тым, што гэты чалавек мог быць звязаны з перавозкай наркотыкаў, не атрымана.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць